– Я знайшоў гэта ў зарасніках каля месца забойства, – гаворыць стары паляўнічы, перадаючы паперку прысяжным. – Яна зачапілася за калючку акацыі, a трапіла туды з дула той самай стрэльбы, з якой вылецела і куля. Наколькі я разумею, гэта шматок канверта, выкарыстаны замест пыжа. Цікава, што на ім стаіць імя, якое поўвасцю адпавядае ініцыялам на кулі. Прысяжныя могуць самі прачытаць.
Старшыня прысяжных бярэ паперку і, распрастаўшы яе, чытае ўслых:
– «Капітану Касію Калхаўну».
Апавяшчэнне гэтага імя ўтварае сенсацыю сярод суддзяў. Адначасова чуецца дружны крык натоўпу. Гэта не крык здзіўлення. He! Ён гаворыць намнога больш. Гэта апраўданне абвінавачанаму і абвінавачанне таму, хто быў самым заўзятым з усіх абвінаваўдаў.
Паказанні Зеба Стумпа даказалі вінаватасць Калхаўна, але ўсе западозрылі яго ўжо раней, і, па меры таго як раскрываліся факты, гэта падазрэнне расло. Цяпер ні ў каго няма сумненняў, што Морыс Джэральд невінаваты і не яго трэба судзіць за забойства Генры Пойндэкстэра.
Усе вераць таксама, што забойца – Калхаўн. Шматок абпаленай паперы – апошняе звяно ў ланцугу доказаў, і хаця гэта толькі ўскосны доказ, а матыў забойства па-ранейшаму застаедца тайнай, аднак сярод прысутных наўрад ці знойдзецца чалавек, які ячшэ сумняваецца, хто ўчыніў злачынства.
Пасля таго як прысяжныя па чарзе агледзелі канверт, сведку зноў далі слова, паколькі ён заявіў, што яшчэ не ўсё сказаў. Ён гаворыць пра тое, як у яго ўзніклі падазрэнні, якія і прымусілі яго шукаць сляды ў лрэрыі; пра стрэл Калхаўна з гушчару і пра тое, як пасля гэтага капітан кінуўся ў пагоню, аб мене коньмі. Нарэшце ён падрабязна расказаў пра сцэну ў зарасніках, калі быў злоўлены коннік без галавы.
Пасля гэтага ён робіць паўзу, нібы чакае пытанняў.
Але на яго ўжо больш не глядзяць. Усе ведаюць, што ён скончыў свой расказ, а калі і не, то доказаў усё роўна дастаткова.
Прысутныя нават не жадаюць чакаць, пакуль суд будзе радзіцца.
Такая затрымка не да густу людзям, якія толькі што былі сведкамі, як правасуддзе ледзь не аказалася падманутым і яны разам з ім; і цяпер, адчуваючы папрокі сумлення, яны гучна патрабуюць:
– Вызваліце ірландца, ён ні ў чым не вінаваты! Нам больш не трэба доказаў! Усё ясна? Адпусціце яго!
Чуюдца і іншыя, не менш настойлівыя датрабаванні:
– Затрымайце Касія КалхаўнаІ Аддайце яго пад суд! Гэта ён учыніў злачынства! Вось чаму ён узводзіў паклёп на мустангера! Калі ён не вінаваты, то зможа гэта даказаць. Яго будуць судзіць справядліва, але судзіць яго неабходна. Мы чакаем вашага слова, суддзя! Распарадзіцеся, каб Калхаўна арыштавалі. Хай месца невінаватага зойме злачынец!
Сдачатку чуецца толькі некалькі галасоў, але потым гэты крык дадхопліваюць усе прысутныя.
Суддзя не смее працівідца волі пераважнай большасці, і Касія Калхаўна, наперакор заведзенаму парадку, выклікаюць у суд.
Вяшчальнік тройчы выклікае яго імя. Адказу няма. Усе шукаюць вачамі Калхаўна.
Толькі Зеб Стумп глядзіць у патрэбным напрамку.
Паляўнічы бяжыць да сваёй старой кабылы – яна па-ранейшаму стаіць побач з гнядым. З хуткасцю, якая ўразіла ўсіх прысутных, Зеб ускаквае на спіну свайго каня і ад’язджае ад дуба.
Адначасова ўсе бачаць, як нехта другі прабіраецца паміж коньмі, прывязанымі ў прэрыі. Ён прасоўваецца крадком, нібы баючыся, што яго заўважаць, але хутка і, відавочна, да пэўнага месца.
– Гэта ён! Гэта Калхаўн! – крычыць нехта.
– Збіраецца ўцячы! – крычыць другі.
– За ім! – чуецца строгі і ўладны голас суддзі.– За ім, і прывядзіце яго сюды!
Паўтараць не даводзіцца; не паспелі прагучаць апошнія словы, як дзесяткі людзей кідаюцца да сваіх коней.
Калхаўн ужо дабег да свайго сівога мустанга, які стаіць з краю. Гэта той самы мустанг, на якім ён так нядаўна праследаваў конніка без галавы. Конь усё яшчэ асядланы і закілзаны.
Калхаўн заўважыў замяшанне пад дрэвам, і адначасова да яго данесліся крыкі – ён зразумеў, што яго ўбачылі.
Цяпер ужо няма чаго хавацца, ён хутка ўскаквае ў сядло. Кінуўшы назад дзікі позірк, ён імчыцца ў прэрыю.
Пяцьдзесят раз’юшаных коннікаў нясуцца за ім, натхнёныя грозным наказам:
– Прывязіце яго жывым ці мёртвым!
Гзтыя суровыя словы, здаецца, сказаў маёр.
Але ці не ўсё роўна, хто гэта сказаў? Тым, хто кінуўся ў пагоню, зусім не патрабуецца афіцыйнага загаду, яны абураны гнусным злачынствам і жадаюць адпомсціць за Генры Пойндэкстэра, якога любілі і паважалі.
Ніколі яшчэ жыццё адстаўнога капітана яе было ў такой небяспецы. Hі на крывавым полі бою пры Буэна-Віста, ні тады, калі ён ляжаў у бары Абердофера і рэвальвер мустангера быў прыстаўлены да яго скроні.
Капітая гэта ведае – вось чаму ён так гоніць каня і толькі зрэдку са злосцю і страхам азіраецца назад.
Але адчаю ў яго позірку няма, хаця і дзіўна, што від ысціўцаў, якія імчацца за ім, не пазбавіў яго апошняй надзеі. Так, ён яшчэ спадзяецца. Ён ведае, што сядзіць на быстрым кані і што ўперадзе лес.
Праўда, да яго дзесяць міль. Але што такое дзесяць міль! Ев скача са скорасцю двадцаць міль у гадзіну; праз паўгадзіны ён будзе ўжо ў зарасніках.
Ці не гэта думка падтрымлівае ў ім бадзёрасць?