ЖаданнеВытрывай, сэрца, i гэтую муку,Перацярпі i адолей бяду.Хутка без скаргаў, без лішняга гукуЯ беззваротна адгэтуль пайду.Не застанецца ні следу, ні ўзгорка,Голас ніхто не пачуе нідзе,I непрыкметна маленькая зоркаБлісне i ў цёмнай начы прападзе.Так i канчаецца наша дарогаБез хвалявання i прывідных сноў.Вер ці не вер у няўмольнага Бога,А хочацца ўбачыць світанне ізноў,'Каб першы прамень засвяціўся ўваччу,Любімых i блізкіх убачыць хачу.26/ІХ—93Дзіўны сонЯкі быў сон!Які быў дзіўны сон —Душа з душой спявала ва ўнісон.Глядзелі вочы ў вочы давідна,I не было ні берагоў, ні дна.Клубіўся бэз.Шалелі салаўі,I мы з табой былі, як у раі:Пад сінім небам, у густой травеСядзела ты з вянком на галаве.Расінкі зіхацелі, як каралі,I не чытала болей мне маралі,I не былоАбрыдлай мітусні,Hi спрэчак, ні папрокаў, ні хлусні.Здавалася —Ўсе сплочаны даўгіI больш няма бясконцае чаргі.Такіх я не прыпомню дзён,Таму i быў такі дзівосны сон.Ды зазваніў будзільнік:Сем гадзін:«Ану, ўставай хутчэй, грамадзянінСон адляцеў.Спяшаюся, бягуI станаўлюся ў доўгуюЧ a р г у.24/X—93ЗагадкаТаямніца таямніцай засталася,Якой не разгадаць, не абысці,A колісь недасяжнаю здаласяI самай неабходнаю ў жыцці.Бягуць гады, ідуць дзесяцігоддзі,Мы страцілі ўсё, што трэба мець,Жылі нібыта у надзейнай згодзе,А душы не паспелі зразумець.У колішнім i ў недалёкім часе,Што хутка непрыкметна праміне,Загадкай ты была i засталасяI для сябе, i для мяне,Самаахвярнай, шчодраю, адданайI да канца яшчэ не разгаданай.18/VI—93Таемная вячэраНіяк з табою не нагаварусяУ поцемках i пры агні,У дзверы грукату баюсяI да цябе, i да радні.Яшчэ нясмела свецяць зоры,А мы ў палоне дзіўных крозГлядзім, як тонкія узорыНа шыбах выразаў мароз.Мы падуладныя даверуI дотыку гарачых рук,Але таемную вячэруПерапыніў трывожны стук.За твой i свой спакой малюся,Бо ў дзверы грукату баюся.Срэбны пасагШуміць даспелы вераснёвы сад:То яблык упадзе, а то галінка хрусне.Над намі ноч i шчодры зарапад,I раптам вусны адшукалі вусны.Рассыпаў Месяц срэбраны пасаг, —Каралі нанізаў на павуцінкі,I ў тваіх мільгаюць валасахХалодныя празрыстыя расінкі.Такая цішыня. Нікога больш няма,I ноч, i Месяц — нашыя да рання,Нясмела ты прызналася сама,Што гэта — шчасце, а не пакаранне.Хай сэрцы стукаюць суладна, як адно,А ўсе трывогі згінуць, быццам здані,З табою зразумелі мы даўно,Што свет ратуюць праўда i каханне.Па куль цвітуць сады i зоры свецяць,Каханне i жыццё не кончацца на свеце.3/ІХ—93