Салаўіная ночБлакітны месяц i ліловы бэзДурманілі табе i мне галовы,А недзе побач непрыкметны бес[3]Шаптаў не сказаныя намі словы.Я траціў i развагу, i спакой,Пачуўшы голас ціхі i спакусны,Лавіў руку гарачаю рукойI вуснамі — асмужаныя вусны.Усё трымцела ў сэрцы i ў душы,Мы апрытомнелі з палёгкай,Калі ў заранкавай цішыПрачнуўся салавей i радасна зацёхкаў.Стрымаць свае пачуцці не змагліУ тыя таямнічыя хвіліныI ўсё, што бераглі, не зберагліБлакітнай ноччу салаўінай.Нас акрапіў расою чадны бэз.Гайдаўся на галлі i пасміхаўся бес.25-26/VIII—93Майму інстытутуБылі i радасці, i хваляванні тут,Узлёты, i правалы, i трывогі,Мой родны, вечна юны інстытут,Пачатак вашай i маёй дарогі.Тут мы кахалі i кахалі нас,Палалі ў спрэчках, як запалкі,Хоць быў галодны i шчаслівы час,Былі «хвасты», i двойкі, i шпаргалкіДзе б я ні быў, у памяці жыліДухоўныя настаўнікі заўсёды,Як зоркі пуцяводныя, вяліЯны мяне цераз усе нягоды.Запомніўся ix кожны жэст i гукНатхненнем усхвалёванага слова.Замоцін, Барычэўскі i БузукНам адкрывалі ўсіх асноў аснову, —Свет Пушкіна, i Блока, i Сафо,I дзеясловы у загадным ладзе,I байранаўскай звонкаю страфойЗдзіўлялі ў беззаганным перакладзеСваіх сяброў не забываю яI нашы ўсе няздзейсненыя мэты.Жылі мы як адзіная сям'я,Плебеі, летуценнікі, паэты,I скептыкі, i крытыкі сістэм,Спрачаліся да хрыпаты i стомы,Бо ў пекле не прадбачыўся Эдэм,I гэта стала не-ка-му вядома.Натхнёна лірыку пісалі Маракоў,Лявонны, i Сяднёў, i юны Розна,Ды зрэнкамі бязлітасных ваўкоўНа ix глядзелі ўчэпіста i грозна.Усе злачынцы вершаць свой кашмарНачамі, учарнелымі ад страху,I гналі, як загадваў «гаспадар»,I вучняў, i настаўнікаў на плаху.«Тот ураган прошел, нас мало уцелело»Засведчыў i Ясенін малады...Апошні сведка я. I сведчу смела,Каб вы такой не зведалі бяды,Каб спасцігалі ўсё, што захацелі,Каб не сустрэлі гора i пакут...Мае равеснікі у вырай адляцелі,Але заўсёды юны інстытут.12/ІХ—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги