МаўчуныНяшчасны, хто не ўмеў хлусіць,Няшчасны, хто не ўмеў прасіцьI не прасіў ніколіПад вартай i на волі,Цябе нібыта паважалі,Але часцей не заўважалі.Бывала, — звалі «дарагім»,A раздавалі ўсё другім.Увішны ўсемагутны кланЧасцей штурхаў на задні план,Бо не плаціў нікому «чыншы»,Таму заўсёды быў у «іншых».Бывала, — ветліва страчалі,А дзе патрэбна, прамаўчалі.Нічога маўчуны не трацяць,I нельга ix абвінаваціць,Ні папракнуць ні ў тым, ні ў гэтым,Бо ты не з тым аўтарытэтам:Цябе калісьці пакараліI ўсё да ніткі адабралі,Застаўся у адной манішцыI пры пустой ашчаднай кніжцы.Хоць біся з гора аб сцяну,Што не сабраў i на труну,Ўсё мазалямі здабываў,А Ўрад за дзень абрабаваў.Адкуль такія прайдзісветы,Што занялі ўсе кабінеты?«Абраннікі, нібы радня,Усіх рабуюць сярод дня».Такой радні не будзеш рад.Пра што ж клапоціцца Урад?»ВечныяПад кожнаю сасной схіліся ніц:Яны ўзышлі з прастрэленых вачніц,Смалою плачуць сосны у бары,Тут засталіся i мае сябры.З ix кожны быў, як песня, малады, —Па дваццаць пяць, па трыццаць тры гады, —Рамантыкі, натхнёныя паэты,Ix песні i паэмы недапеты,I не паспелі дакахаць яны, —Ў свет не прыйшлі ix дочкі i сыны.За што ж ix катавалі i забілі?За тое, што Радзіму i народ любілі.Ix прыхадні судзілі пяць хвілін,Імёны ix не ведаў ні адзін,Не разумеў ні слова, ні радка,Але падпісвала калматая рукаПрысуды на расстрэл, нарады для стралка.Магчыма, той стралок яшчэ жывыI мае ўсе ільготы i правы,Ў яго не прытупіўся колкі зрок,Бо ён жа варашылаўскі стралок,Пры ардэнах, пры планках — пры парадзе.Бо быў у «Смершы» i «заградатрадзе»,Умеў, каму патрэбна дагадзіць,Па звычцы ў кожную патыліцу глядзіць.Баліць душа да гэтае пары,Што ні магіл, ні помніка — ў бары,Бо у чыноўніка рука дрыжыць,Але ўсё роўна будуць вечна жыцьI ў будучыню прыйдуць з даўніныНарода вечна юныя сыны.Скразныя Курапаты знаем мы, —Ад Брэста i да Калымы.Хвіліна адчаюКуды ісці? Самому невядома, —Мне цесны горад, цесны свет,Таму бягу усё далей ад дому,Ад радыё, рэкламы i газет.Як путы зняць i раскілзаццаАд дум, адчаю i пакут,I ад бяды цывілізацый,Што зруйнавалі родны кут,Сляпілі вочы год за годамI атруцілі ўсё да тла?Чыны камандуюць народам,Што выскрабае з дна катла.Знясілены дарэмнай зморайУ непрыкаяным жыцці,Я ведаю, што будзе горай,Але ж куды далей ісці?Усё агоркла i абрыдла:За здзекам — здзек, за шокам — шокПератварыў людзей у быдлаI сцёр сумленне ў парашок.Знясіленыя гінуць дзеці,I маці слёзы льюць ракой,I недалёка час — па свецеПайсці з працягнутай рукой.20—21/11—94