* * *Як ні горка, а прыйшла вяснаI не зважае на мае праблемы,Ужо дыміцца ў полі баразна,Прадаюць на рынку хрызантэмы,Трыпутнік ледзьве выбіўся з травы,На луг наводзіць лотаць пазалоту,Ляцяць з журботным крыкам журавыНа апусцелыя балоты.Куды ix крылы лёгкія нясуць,Нібыта самагубцаў без звароту?Яны ж смяротны пыл не атрасуцьУ зоне палыну i скруткаў дроту.Хацеў парадавацца сонцу i вясне,А здань бяды цікуе ля парогa.Канае дзень. На яве i у снеЗ вясной прыходзіць новая трывога.14/11—929-я бальніца* * *

Правда всегда опасна для власти негодяев, эксплуататоров, грабителей. Вот почему правду подавляют.

Юджын Дэбс
I я жыццё пражыў дарэмнаТо ў марах, то у забыцці.Мне часта сніцца гул турэмныI трыццаць тры бяды ў жыцці.Адна другую даганяла,Штурхала ў вір, збівала з ног,Абліччы розныя змяняла,А я ix разглядзець не змог.Гібеў i ўсё ж у нешта верыў,Без веры дня пражыць не мог,А лёс напаў шалёным зверам,I мне ніхто не дапамог.Я уставаў з апошняй сілы,Адольваў гора i тугу,Скаваны i даўно бяскрылы,Вышэй узняцца не змагу.Мая душа наскрозь настыла,I ўсё знікае пакрысе.Няхай да матчынай магілыМой попел вецер данясе.16/11-92* * *Усё праем, усё прадамI застануся, як Адам,Не ў pai, a ў пекле голы.Hi ў хоры i ні солаНе змагу прамовіць слова,Бо наўкол— пера-бу-дова:Чорны рынак, дзікі рокАднялі i слых, i зрок.Пра ідэі i надзеіНам далдонілі зладзеіI чыталі ўсім маралі,Самі кралі, нас — караліI нарэшце давяліДа спустошанай зямлі,I пайшлі на ўсе бакіЗ жабракамі жабракі.10/11—92НеспакойНіяк не адчапіцца, не адбіццаАд дум i выпадковага радка,Вярзуцца былі, часам небыліцы,I да алоўка цягнецца рука,Ix вусны, незалежна ад жадання,Ўсё паўтараюць, быццам «Ойча наш»,Так i няма ратунку да світання,А здань былога, як няўмольны страж,Напамінае мне усе пралікі,Памылкі, недаробкі i rpaxi,Няздадзеныя некалі залікі,Заблытаныя сцежкі i шляхі,Што сам сябе бязлітасна скалечыў,Што ўсё выходзіла наадварот,I узваліў на стомленыя плечыЦяжар сваіх i не сваіх турбот.Так з ночы ў ноч караю i караюСваю недасканалую душу,Усё, што непакоіць, паўтараю,A раніцай, як споведзь, запішу.16/VIII—92* * *Маіх сяброў даўно няма на свеце,А я жыву, а я яшчэ жыву,I рады, што звіняць сініцы ў вецці,I майскі водар кружыць галаву.Я ашуканы быў атрутным тлумам,I злосць наўкола, як палын,расла.Я гаварыў заўсёды ўсё, што думаў,I толькі не рабіў нікому зла.Мяне нібыта часам шанавалі,Але заўжды трымалі ўбаку,Паціху непрыкметна дабіваліI паціскалі ветліва руку.20/ІІ—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги