Пасерабрыла сівізнаА я ж лічыў жыццё бясконцым,Што буду вечна малады,Што i на выцвілай старонцыПакінуць след мае гады.Зірну ў люстэрка — не змяніўся,Зіма мінула i вясна,Але, выходзіць, памыліўся —Пасерабрыла сівізнаI скроні i густыя бровы,Ну, а душа? Душа гарыць:Да слова слова ніжа слова,Каб не маўчаць, а гаварыць,I гавару, што набалела,Што радуе i што баліць,Каб толькі не маўчаць, а смелаКазань, што кожны дзень смыліць.Па радыё i з тэлекамерКажу, каб чулі з краю ў край,Што душаць бруднымі рукаміНарод дзесяткі-чорных зграй.Хачу, каб верылі нашчадкі,Што некалі усё міне,I толькі застануцца згадкіАб нашай горкай старане.Стаптанай, змучанай, прыгожай,Што гаравала век самаНа рубяжах i раздарожжах,А за яе радней няма.І не было, i век не будзе.Час непрыкметна прабяжыць...Мы знікнем, але будуць людзіI Беларусь па-людску жыць.29/Х1—93Першае чыслоЯк рыку ашалелага асла,Палохаюся першага чысла.Снуюць чыноўнікі ў шыкоўных кабінетах,Ix сцерагуць вярзілы у берэтах.Тут не адзін укормлены узводТых беражэ, што «дбаюць пра народ»,Што галасіў за «мудры лад»,Парламент i цвярозы ўрад,Што на рабоце аж кіпіць да пены,Каб першага чысла патроіць цэны,Каб кожнаму набіць найбольш гузоўI кошт узняць у тысячу разоў,А жабраку на гузік i на латуУзняць на два «зубры» зарплату.Чыноўнікі стараюцца да потуСабе прыдумваць марную работу,Нас абдзіраць з усіх бакоўI суцяшаць мільёны жабракоў,A прыхапкамі пасля «працы»За лета збудаваць сабе палацы.За тое, што яны трымаюцца пасад,Мы кормім i Парламент i Урад,Што ў нас забралі поснага масла,А што ж адхопяць першага чысла?Якое нас яшчэ чакае зло?О, Божачка! Зноў першае чысло!