Люба. Быць не можа — прыйдзе і на іх ліха нейкае.
Яніна. Дзяўчаткі, сястрыцы! (
Надзя. Ціха, Янечка.
Яніна. Утаплюся, павешуся, усё роўна адзін канец… Лявонка, любы! Што рабіць?!
Лявон. Янечка, мілая!..
Люба. Пойдзем, Надзя. (
Лявон. Бяжым адгэтуль.
Яніна. А куды? Дзе мы дзенемся?
Лявон. У горад пойдзем. Рукі ёсць, не прападзём.
Яніна. Што рукі? Дзе мы галаву прыхінём. Няшчасная я. (
Лявон. Няўжо ж двое жывых людзей, здольных да працы, не знойдуць сабе прытулку на зямлі… Калі ты верыш мне, дык чакай. Я знайду месца. Тут не знайду, за граніцу пойдзем, у Расею перабяромся.
Базыль (
Лявон. За што?
Базыль. Камендант нагайкай Тафіля стаў біць, што той каровы не даваў. А Адась з Міхасём уступіліся за яго, дык іх абодвух і схапілі.
Альжбета. А божачка! А мілы мой! Сыночка арыштавалі! Людцы, ратуйце! А божа ж мой!
Альжбета (
Камендант. Ідзь до сту д’яблув, холера!
Адась. Ціха, мама, я вярнуся.
Альжбета. Толік, што ж гэта робіцца такое?
Анатоль. Адкуль я ведаю! Знаць, супроць улады пайшлі.
Камендант. Забраць і тэго. (
Ганецкі. О, панове, што значыць закон парушыць.
Анатоль. Гэта і ўсім будзе, хто па іх следзе пойдзе.
Яніна. Лявонка! (
Анатоль. Дамоў марш, стыдніца.
Лявон. Бывай, Янечка.
Альжбета. Сынок мой, зноў турма табе. (
Надзя (
Люба. Адальюцца ім нашы слёзы.
Максім. Ах вы, сабакі! (
Адась. Максім.
Янук. Апамятайся! (
Максім. Пусці! Я іх усіх…
Камендант. Взёнць!
Максім. Я табе вазьму!
Дзед Струкач. Максім! Бяжы!
Дзед Струкач (
Камендант (
Міхась. Бывай, Люба.
Люба. Нічога, Міхаська, трымайся, буду чакаць.
Альжбета. А божачкі! Закавалі. (
Адась. Пакуль паны будуць — торбы і турмы не пазбегнеш.
АКТ ТРЭЦІ
Карціна чацвёртая
Анатоль. Ну, ужо і малады едзе, чуваць. Музыка аж разлягаецца.
Яніна. А божачкі, а міленькія! Што ж мне рабіць цяпер? Дзе ж мне дзецца?
Лабыш
Марыля. У мяне ўсё гатова.
Яніна. Нашто ж я на свет нарадзілася, няшчасная? Чаму ж мяне, маленькую, хвароба не скасіла якая? Для чаго ж мне жыць зараз? (
Янук (
Лабыш. А каб ты здароў быў, сваток! Няўжо ж ты за свой век не прывык яшчэ да бабскіх слёз.
Янук. Не, мілыя, яшчэ не бачыў я, каб так маладая плакала. Яна ж галосіць, нібы са светам развітваецца.