Міхась. А ты, Адась, у мяне за першага шафера.
Надзя. Добра. А вы будзеце тады ў нас першымі сватамі.
Адась. Правільна, каб у даўгу не застацца. Згода?
Міхась. Згода!
Янук. О! Ці не заручыны тут? Неяк быццам вяселлем пахне.
Люба. А вы не памыліліся, дзядзька.
Максім. Ды тут аж два, відаць. Гэта някепская рэч.
Альжбета (
Янук. Каб ты ў пятлю дзе ўлезла, як я ў тваю сенажаць лез! Гэта ты ў маю ўбілася, зайздросніца, а я ўсяго на старое месца колікі пазаганяў! Спытайся ў Адася, калі не верыш, мы перамералі з ім нашы надзелы.
Альжбета. Адась там глядзеў надта! Ён такі, што і сваё аддаць можа.
Максім. Маўчы, матка, усё правільна: і я быў пры гэтым.
Адась. Як табе не сорамна, мама, сваю віну на некага ўскладаць?
Янук. А што, вось жа і дзеці не дадуць салгаць.
Альжбета. А, не ведаю я цябе, злодзея! Лес ідзі красці.
Янук. У лесе ўсе крадуць, і ты не лепшая. Але табе няма чым укалоць мяне, асва ты.
Марыля (
Альжбета. Нашто тыя каменні — мы іх гноем, гноем. (
Люба. Пабягу і я за імі.
Адась. Не трэба маладым ісці: старыя там і адны справяцца. А ўжо калі спатрэбіцца дапамога, тады ўсе разам пойдзем. А пакуль што я наглядаць буду. (
Міхась. Дык гэта праўда, пане Яне, што вы ў казённым лесе з дрэвам папаліся?
Янук. Праўда. Сасну на дошкі спусціў ноччу, і якраз жа лесніка з аб’ездчыкам бура нагнала.
Максім. Ну і што будзе?
Янук. Нічога. Перайшоў у католікі, дык і калоду тую дамоў прывёз і па ўсім судзе ўжо.
Люба. І вы, дзядзька, далі сябе апалячыць?! Проста не хочацца верыць у гэта.
Янук. А мяне ксёндз не апалячыў праз сваю веру: я быў беларус, ёсць беларус і буду беларус. Не на таго нарваўся.
Надзя. А куды вы цяпер маліцца хадзіць будзеце: у царкву ці ў касцёл?
Янук. Не хадзіў я ў царкву асабліва, а ў касцёл і не думаю.
Максім. З гэтай верай дык аж смешна іншы раз. Мой дваюрадны брат Андрэй, што з Міхайлава, ажаніўся з каталічкай. І яны з жонкай зрабілі такую ўмову: як народзіцца дзяўчынка, хрысціць яе ў касцёле, калі хлопчык — у царкве. І вось нарадзілася адна дзяўчынка — ахрысцілі ў касцёле, другая — таксама. Затым бог дае ім трэцюю. Ну, тут Андрэй і кажа: «Стоп, гэту ў царкву павязём, хопіць каталікоў ужо». І павезлі кумы, куды гаспадар загадаў. Як прывезлі ад папа, дык матка ані блізка грудзі дзіцяці даваць… «Ну і не давай сабе, — кажа Андрэй, — я яе і на кароўім малацэ выгадую».
Базыль. От жа пагналі бабы паліцыянтаў з поля — аж толькі іх пяты барабанілі, як уцякалі.
Міхась. І куды яны пабеглі?
Базыль. У вёску з таго канца.
Янук. Ну, мінула адна бяда.
Міхась. Другая навісла: зараз штрафы на людзей пасыплюцца за ўсё ўсякае.
Максім. У нас дык яны не знойдуць да чаго прычапіцца, я не баюся.
Базыль. Другі раз і не падумаеш, за што пападзешся.
Максім. Не, здаецца, у нас усё ў парадку: будынкі пабелены ўсярэдзіне і знадворку, платы скрозь таксама набелены, накрыўка да студні зроблена, дошчачка з прозвішчам прыбіта да хаты, званочак пры хаце ёсць, што ж болей ім трэба?
Янук (
Базыль. Чытаў. Праўду пішуць, што большасць зямель у памешчыкаў і кулакоў, што непасільныя падаткі і штрафы, што паны ідуць на змову з немцамі супраць Расеі…
Янук. Так. (
Базыль. А ты што?
Янук. Я два пуды мукі, пуд круп і тры кілі сала.
Базыль. А я дзве кілі масла, паўтара пуда гароху і таксама два пуды мукі.
Міхась. Маўчыце, братцы, Анатоль ідзе.
Максім. Што нос павесіў, з хутарамі не выходзіць?
Анатоль. А чаго вы так баіцёся хутароў? Гэта ж няма лепшай выгоды: уся зямля сабе ў адным кавалку вакол хаты, ці курыца, ці гусь, дык па сваім ходзіць, і гной вазіць блізка.
Базыль. Добра табе не баяцца, як табе лепшую зямлю даюць, а нас на макляціну ды на пяскі адцясняюць.