Анатоль. Каму горшая зямля пападзецца, дык жа больш даюць яе, гэта ж улічваецца.
Янук. Ведаем мы, як у Навасёлках было: лепшую зямлю ў горшую кацігорыю паставілі, а благую добрай зрабілі, і беднякоў напалавіну абрэзалі.
Анатоль. А мы выберам камісію, каб і беднякі ў яе ўвайшлі.
Базыль. А каморнік скажа ім: «Што вы разумееце, цемната. Я чалавек вучоны і лепш за вас разбіраюся».
Анатоль. Вас збіваюць з толку бальшавіцкія лістоўкі. Не верце ім: там адна хлусня. Дакуль жа будуць трымацца людзі за свае вузенькія палоскі, іх жа хутка трава заесць.
Янук. Ды ў вёсцы весялей жыць неяк.
Максім. Яны хочуць разагнаць сялян, як зайцоў, па ўсім полі.
Анатоль. Менш вадзіцца за межы будзеце, як яны карацейшымі стануць. (
Базыль. Угаварваць за хутары ўздумаў.
Міхась. Ім смярдзіць сялянская згуртаванасць.
Альжбета. Дарэмна беглі толькі: там і без нас управіліся.
Міхась. А што паліцыя ў вёсцы робіць?
Альжбета. У канцавога Рыгора камендант некалькі каліў тытуню знайшоў і пратакол на яго піша.
Люба. Некалькі каліў — гэта не доказ, яны і самі маглі вырасці.
Максім. Пасадзіць, як міленькага, гад.
Адась (
Янук. Пятлю то мы круцім, але як надзець нам яе на панскую шыю?
Адась. Надзенем! Толькі трэба, каб сяляне ішлі ў нагу з рабочымі. Вось мы жывём блізка горада, дзе часта адбываюцца забастоўкі і дэманстрацыі. Мы не раз дапамагалі рабочым хлебам, салам, гароднінай. Але гэта і ўсё, а вось на дэманстрацыі разам з імі мы яшчэ ні разу не былі.
Міхась. Вады не засіліш, не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш, не памачыўшыся.
Адась. Правільна. Трэба нам з вамі варушыцца, ды жывей. Ці ж мы не такія сяляне, як тыя, што жывуць вакол Беластока ці Брэста? Ці ж над намі не гэтаксама паны здзекуюцца? Дык чаму ж і нам, як ім, не ўзняць свайго голасу?
Базыль. Ага, чаго ты, Янук, у хаце адседжваешся?
Янук (
Базыль. Пасмяяўся гаршчок з катла. Ад дармавой гарэлкі і ты не вельмі адмаўляешся.
Максім. Што тут глядзець адзін на аднаго. Трэба ўсім у наступны раз у горад выйсці.
Міхась. Правільна, Максім.
Адась. Давай, Міхась, мы з табой у той канец сходзім. Цікава, што там тыя гіцалі твораць.
Міхась. Ага, падыдзем.
Дзед Струкач. Добры дзень, каго не бачыў.
Базыль. А, добры дзень, стары жартаўнік… Як жыў-здароў, як справы, хваліся!
Дзед Струкач. На здароўе, дзякаваць богу, я яшчэ не скарджуся.
Базыль. А на жыццё?
Дзед Струкач. І на жыццё наракаць няма чаго. Гэта за царом-самазванцам быў Струкач галадранцам, а за панам Пілсудскім і ён стаў чалавекам людскім. Падумай, брат, сам, чым жа яму кепска цяпер? Зарабляе ён у дзень цэлага паўзлотага, а ўсё такое таннае: пачка тытуню каштуе шэсцьдзесят грошаў, пачка запалак — дзесяць грошаў, — гэта ж цэлы дзень куры ды паплёўвай!
Максім (
Дзед Струкач. Давай задымім, сынок, калі маеш што? У каво табачок, у таво і празнічак.
Максім. Дык я ж думаў, што ў вас ёсць.
Дзед Струкач. У мяне няма толькі зранку да ўстанку, а так у любы момант знойдзеш.
Янук. У мяне крыху збярэцца.
Дзед Струкач. Ну, то закурым усе.
Янук (
Базыль (