Лабыш. Дык я-то не супраць быў бы аддаць за вас сваю дачку, але хацеў бы пачуць спярша, што яна сама наконт гэтага думае. А вось і яна ідзе ў хату. Я вас пакіну адных тут. Наперад вы пагаварыце з ёй, а потым я…
Ганецкі. Дзень добры, панна Яніна.
Яніна. Дзень добры пану Ганецкаму.
Ганецкі. Маю гонар пацалаваць вашу пяшчотную беленькую ручку. (
Лабыш. Ну ты, Яня, займі тут чым-небудзь пана Ганецкага, пакуль я вярнуся. Пан Станіслаў павінен адчуваць сябе ў нас як дома. (
Ганецкі. Дык што ў панны Яніны добрага чуваць?
Яніна. От, нічога такога важнага… (
Ганецкі (
Яніна. А мы не паны: мы не прывыкшы без работы сядзець.
Ганецкі. Я заўважаю, што панна Яніна і такая ж сціплая, як і слічная. Вы, відаць, хочаце быць вельмі багатымі, калі і самі працуеце разам з наймітамі. (
Яніна. Ну, як вам не сорамна, пане Ганецкі, пражыўшы паўвека на свеце, гаварыць мне такія рэчы!
Ганецкі. А я яшчэ лічу сябе годным вашай кампаніі.
Яніна. Хіба каб вашы сыны?
Ганецкі. Пажондны мужчына ніколі не спяшаецца з жаніцьбай. Для таго каб абзавесціся сям’ёй, спярша неабходна звіць цёплае і ўтульнае гняздзечка, а потым ужо ўвесці ў яго сваю галубку.
Яніна. Птушкі супольна ўюць сабе гнёзды, і яны шчаслівыя.
Ганецкі. Ест пташкі, што і без гнёзд жывуць, дзеці іх па ўсім свеце раскіданы, і кукуюць яны ад таго цэлы свой век. Няўжо ж можна і ім пазайздросціць?
Яніна. Чым жыць у гняздзе старога глушца, лепш ужо быць беспрытульнай зязюляй.
Ганецкі. Стары глушэц можа аказацца больш чулым і спагадлівым, чым якая-небудзь маладая варона.
Яніна. Нашто ж там квапіцца на тую варону, калі можна мець сокала.
Ганецкі. Вам кпіць з мяне лёгка, панна Яніна, а каб вы разабраліся, то самі б убачылі, як можна было мне жаніцца дагэтуль. Пакуль пан Пілсудскі вёў вайну з бальшавікамі, я добраахвотна змагаўся ў яго легіёнах, а калі вайна скончылася, я ў чыне плютуновага застаўся служыць звыштэрмінова і праслужыў у пагранічных часцях аж да сёлетняга года.
Яніна. А цяпер пайшлі б у манастыр — богу паслужыць.
Ганецкі. Жарты жартамі, панна Яніна, але мне здаецца, што ўсё ж такі лепш панаваць, чым працаваць, і што вы не адмовіце мне, калі я да вас у сваты прыеду.
Яніна. Мне шкада вашых коней, што вы іх дарэмна гнаць будзеце.
Ганецкі. Дзеля вас, панна Яніна, я паехаў бы на край свету.
Яніна. У імя бога, адстаньце вы ад мяне!
Ганецкі. О, мне падабаецца нават ваша дзёрзкасць! А як бы я цаніў вашы ласкі, панна Яніна!
Яніна. Не чакайце вы іх ад мяне.
Ганецкі. У такім разе мне дастаткова будзе і адной вашай павагі.
Яніна. І на гэта вы не спадзявайцеся.
Ганецкі. Што ж, я згодзен кохаць вас і без усякай узаемнасці з вашага боку, абы толькі вы былі маёй жонкай.
Яніна. Гэта немагчыма так, як і памаладзець вам на якіх-небудзь дваццаць — дваццаць пяць год.
Ганецкі. Я крыху старэйшы за вас, праўда, але ж вы будзеце жыць за мной, як крулёва. Падумайце над гэтым, панна Яніна.
Лабыш. Ну, вось і я прыйшоў, пляшку гарэлкі прынёс. (
Ганецкі. Не, пане Лабыш, за вудку вельмі дзякую. Не час цяпер распівацца. Давайце пакінем яе лепш на другі дзень.
Лабыш. Тады тое само сабой будзе.
Ганецкі. Не, няма як зараз: я ў гміну да войта спяшаюся. (
Лабыш. Неяк жа надта няёмка адпускаць госця не пачаставаўшы.
Ганецкі. Нічога, пане Лабыш, другім разам вып’ем… А пакуль бывайце здаровы. (
Лабыш. З богам, пане Ганецкі…
Дык што табе, дачка, пан Станіслаў казаў? (
Яніна. От, малоў лухту розную.
Лабыш. Ты не хітруй са мной! Ён табе, мусіць, тое гаварыў, што і мне.
Яніна. А што ён вам гаварыў?
Лабыш. Прасіў у мяне тваёй рукі.
Яніна. І што вы яму сказалі на гэта?
Лабыш. Я сказаў, што буду вельмі рады вашаму шлюбу!
Яніна. Гэта ж корч стары!
Лабыш. Пад гэтым карчом шмат золата.
Яніна. Грошы не грэюць сэрца.
Лабыш. Глупства! Старэйшы заўсёды разумнейшы і як сем’янін лепшы.
Яніна. Чым жа гэта ён лепшы?
Лабыш. Па чужых бабах хадзіць не будзе — раз, цябе адну шанаваць будзе — два, на яго заглядацца ніхто не будзе — тры.
Яніна. Лепш, як кажуць, пад лаўкай пасядзець, але на харошага паглядзець.