Лабыш. Хараство з гадамі ў кожнага праходзіць, а багацце не кожнаму харошаму даецца. Падумай, я ж ліха табе не жадаю.
Яніна (
Лабыш. Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш!
Яніна. Ён жа католік.
Лабыш. І ты каталічкай будзеш.
Яніна. Ды ён не чалавек. Ён як ваяваў з бальшавікамі, дык, кажуць, і мірных людзей грабіў.
Лабыш. А хто гэта грабе ад сябе? Адна курыца і тая зярняткі падбірае.
Яніна (
Лабыш (
Яніна (
Лабыш (
Яніна (
Лабыш. Я дзягай зараз пашкадую цябе, неслуха такога!
Яніна. Біце мяне, забіце мяне, толькі не аддавайце за Ганецкага.
Лабыш (
Яніна. Хоць на кавалкі пасячыце мяне, усё адно не пайду за нялюбага! (
Лабыш (
Жабрак. Пахвалёны ў хату! (
Лабыш. Ідзі, ідзі, дзед! Няма чым дарыць цябе тут. На ўсіх гультаёў хлеба не настараешся.
Жабрак. Людзі кажуць, не дай і не лай.
Лабыш. А не аблай вас, дармаедаў, дык вы кожны дзень будзеце прыходзіць.
Жабрак. Ты ўсё скупішся, чалавеча, золата копіш, а не ведаеш, што ў гэтым твая пагібель.
Лабыш. Ты мне зубоў не замаўляй, бо ўсё роўна нічога не дам за тваю балбатню.
Жабрак (
Лабыш. Бач ты, вучыць яшчэ мяне ўздумаў.
Надзя. Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, што цяпер рабіць?
Лабыш. Сядзь, я хачу пагаварыць з табой.
Надзя (
Лабыш. Нядаўна я быў сведкай непрыстойнай выхадкі майго сына.
Надзя. Я тут не вінавата зусім.
Лабыш. Так, але гэта значыць, што ён любіць цябе.
Надзя. Хто шчыра любіць, той пахабных думак не носіць у галаве.
Лабыш. І ўсё ж такі ты падабаешся яму.
Надзя. Даю слова, што вам няма ніякай прычыны непакоіцца: і Толік мяне браць не будзе, і я за яго не пайду.
Лабыш. Дачушка мая! А я зусім не супраць вяселля вашага. Наадварот, я ўсёй душой хачу гэтага.
Надзя. Вы хочаце нахлебніцу нявесткай сваёй зрабіць?
Лабыш. А ты не бедная, у цябе дваццаць тысяч злотых на кніжцы ляжыць.
Надзя. Адкуль у мяне тыя грошы ўзяліся, цікава?
Лабыш. Спадчына ад бацькоў.
Надзя. Дык я такая багатая? А чаму вы не гаварылі мне пра гэта?
Лабыш. Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе.
Надзя. Значыць, вы бераглі мяне для свайго сына?
Лабыш. А чаму б вас ды не пажаніць? Ну, бяры свае паперы: ты ўжо паўналетняя і павінна сама здымаць працэнты. (
Надзя. За тое, што вы мяне выгадавалі і грошы ўсе мае захавалі, я вам шчыра дзякую, а што да нашай жаніцьбы з Толікам, дык з гэтым нічога не выйдзе.
Лабыш. Чаму? Ты яшчэ за ўвесь час, як жывеш тут, не прывыкла да яго?
Надзя. Прывыкла, але я не люблю яго.
Лабыш. Што гэта за любоў такая, не разумею? Мне некалі сказалі, едзь туды, там удава багатая, паўтары валокі зямлі мае, я і паехаў. Прыехаў, гляджу — баба, не старая яшчэ, дзяцей няма, у хустцы, у спадніцы — ну што з яе хацець? Узяў і ажаніўся. Во як было некалі. А цяпер як жэняцца, дык глядзяць, каб і харошую, і багатую ўзяць. Дзе ж ты падбярэш такія цялежкі?
Надзя. Не ў харастве справа зусім. Калі глядзець на хараство, дык і Толік не брыдкі.
Лабыш. А ў чым справа?
Надзя. У тым, што я люблю другога.
Лабыш. Дык хто ж ён, твой каханы?
Надзя. Адась.
Лабыш. Адась?!
Надзя. А што? Ён хоць і не такі багаты, але ж гаспадар усё-такі. Да таго ж ён вучаны: паўшэхную школу скончыў на пяцёркі і на гандлёвых курсах у горадзе быў.
Лабыш. І не выйшла з яго ні гаспадара, ні гандляра: гаспадаркі больш усяго брат глядзіць, а ён замест гандлю палітыкай займаецца.
Надзя. Адкуль вы ведаеце, што ён палітыкай займаецца?
Лабыш. Сядзеў тры гады ў турме за лістоўкі? Сядзеў. Думаеш, ён перамяніўся пасля гэтага? Не верыцца мне! Калі ўдасца жарабё з лысінай, дык і здохне такім… Я табе, Надзя, як і роднай дачцэ сваёй, ліха не жадаю, і калі ты розум мець будзеш, дык ты за Толіка замуж пойдзеш. Прадумай толькі добра нашу размову з табой. (