Надзя. Хай конь думае: у яго галава большая — а я ўжо ўсё перадумала… Та-ак, цяпер Альжбета не будзе чапаць мяне! (
Яніна (
Лявон. Хацелася ж сёння дакоскі зрабіць.
Яніна. Дарэмна ты так стараешся: усё роўна табе бацька за тваю працу «дзякуй» не скажа.
Лявон. Не стараўся б, каб не думаў стаць яго зяцем.
Яніна. Не-е, калі ты будзеш спаць у шапку, дык ніколі табе не стаць яго зяцем: аддадуць мяне за Ганецкага.
Лявон (
Яніна. Ты павінен аб’явіць яму наша жаданне і як найхутчэй.
Лявон. Але як мне, парабку, перад сваім гаспадаром і заікнуцца аб гэтым?
Яніна. А ты не бойся. Падыдзі і скажы яму, што мы кахаем адзін аднаго.
Лявон. Тут смеласць не паможа, хітрасць ужыць трэба!
Яніна. Можна і на хітрасць пайсці. А што ты прыдумаў такое?
Лявон. О-о, што я прыдумаў! Калі ўжо гэта не паможа, дык і нічога не паможа. Дай толькі слова, што ты ва ўсім дапамагаць мне будзеш.
Яніна. Не падвяду цябе, мой любы, не бойся.
Лявон. Мілая мая Янечка! (
Яніна. Дамовіліся.
Лявон. Ну, пане гаспадар, дакоскі зрабіў, з вас бутэлька належыць.
Лабыш. Дык, кажаш, цяпер замачыць не шкодзіла б? Што ж, можна, значыць: такі ўсім папрацаваць давялося. (
Лявон (
Лабыш. Яня, паглядзі прыкусіць чаго.
Яніна (
Лабыш (
Лявон. На добрае здароўе.
Лявон. Я, пане Лабыш, жаніцца задумаў.
Лабыш. Ну?!
Лявон. Праўда.
Лабыш. Някепская рэч. І каго ж ты бярэш?
Лявон. Ды тут… дзяўчыну адну.
Лабыш. А як яна, не старая?
Лявон. А яшчэ амаль і дзеўкай не была.
Лабыш. Бач ты!.. Можа, і зямля ёсць?
Лявон. А як жа! Ёсць і зямля.
Лабыш. Дык ты, значыць, у прымы да яе ідзеш?
Лявон. Не. У яе брат яшчэ ёсць.
Лабыш. А колькі ў яе бацькі зямлі?
Лявон. Шмат!
Лабыш. І колькі ж пасагу ён дае табе?
Лявон. Пасаг мяне мала цікавіць, што бацька дасць дачцэ, з тым я і згодзен буду. Ён жа не захоча пакрыўдзіць сваёй дачкі — дзесяцін нейкіх дзесяць павінен даць.
Лабыш. Маніш.
Лявон. Каб я так жыў, праўда!
Лабыш. І бацька ахвотна аддае яе за цябе?
Лявон. А вось аб гэтым, прызнацца, дык я яшчэ і не гаварыў з яе бацькам.
Лабыш. Ну-у, то дарэмна радуешся!
Лявон. Не-е! Ён не павінен стаць мне ўпоперак дарогі, бо дарога ў нас адна, і вельмі цесная. Бачыце, мы, можна сказаць, ужо як і жанатыя.
Лабыш. Значыць, шлюб быў пад плотам, а вяселле потым? І, мусіць, як на грэх павяло, дык паненку і… абдуло.
Лявон. Не, пакуль што яшчэ не прыкметна, але ўжо бусла чакаем.
Лабыш. Маладзец! Дальбог маладзец!.. Прыемна і павіншаваць такога.
Лявон. Шчыра дзякую вам.
Лабыш. І дзе ж ты знайшоў яе?
Лявон. Ды проста пад бокам.
Лабыш. Маладзец! Кругом маладзец! Проста герой, я скажу!.. І хто ж яна такая?
Лявон. Яніна.
Лабыш. Якая Яніна? (
Лявон. Яніна Лабыш.
Лабыш. Што?! (
Лявон. Ваша дачка.
Лабыш. Вон, жулік! Вон, нягоднік! Воо-он! Прайдзісвет (
Лявон. Ты, бацька, не крычы. Давай лепш спакойна абмяркуем, як нам з бяды выбрацца.
Лабыш. Бач ты яго! Ужо і «бацькам» называе, на «ты» перайшоў! Ты што, сапраўды спадзяешся стаць маім зяцем? Не, сукін сын! Няхай табе і не сніцца. Лепш я шчанят тваіх гадаваць буду, а дачкі сваёй за цябе, галетніка, не аддам. Вон пайшоў, лапаць растаптаны!
Лявон (
Яніна (