Лявон. Пусці мяне, я пайду! (
Лабыш. Во жулік… Атруціў, забіў, зарэзаў… і абакраў! Славу маю ўкраў!.. (
Яніна. Аддайце мяне, татачка, за Лявона.
Лабыш. За басяка?! Ніколі!
Яніна. Калі захочаце, дык вы можаце і багатым зрабіць яго. Зямлі ж у нас хапае.
Лабыш. Не на тое набывалі яе, каб затым розным галадранцам раздаваць!
Яніна. Татачка, родненькі, злітуйся нада мной.
Лабыш. Маўчаць! Каб і духу я твайго не чуў!
Надзя (
Лабыш. Гэта ж жаласніца якая знайшлася! Тысячамі смяціць уздумала.
Надзя. Хопіць і для мяне яшчэ, я не прагавітая.
Лабыш (
Анатоль. Пра які пасаг вы гаворыце?
Лабыш. О, пакуль мы думалі, гадалі, дык гэтая гадаўка жывым багажом абзавесціся ўспела.
Анатоль. З кім жа яна так пастаралася?
Лабыш. Або-о, дай ты рады! З адвечным саладушнікам, з Лявонам, парабкам маім.
Анатоль. Ну, цяпер хоць на свет не выходзь ад сораму!
Яніна (
Лабыш. За батрака?! За лапцюжніка?! За абадранца?!
Анатоль. За бунтаўшчыка, якому толькі ў турме месца! Не-е! Лепш утапіся дзе, а ганьбы на ўвесь дом не кладзі, подлая распусніца! (
Яніна. Ну, калі ўжо на тое пайшло, дык я ж прызнаюся, што я сумленная, ну… не пайду за Ганецкага. Хутчэй маю шыю абдыме пятля, чым агідныя кашчавыя рукі! (
Лабыш. Во гадаўка, на якую хітрасць пусцілася. (
Анатоль. Нічога, адно слова маё, і яму капцы. Аж у Картуз-Бярозе загрыміць, бальшавіцкая морда!
Лабыш. Во распусцілася басата! Глядзі яшчэ, каб Адась табе дарогі не перайшоў. Той яшчэ горшая сволач — астрожнік!
Анатоль. Адась мне не сапернік. Сядзеў ён у турме, цяпер не адзін, а са ўсёй сваёй пачкай сядзе. Я ім пакажу слабоду! Я ім пакажу!
Карціна трэцяя
Адась. Добры дзень, Надзя. Нешта ты і глядзець цяпер на мяне не хочаш, як багацце сваё атрымала.
Надзя. Што ты! Мне толькі хацелася, каб ты першы мяне зачапіў.
Адась. Значыць, не заганарылася?
Надзя. Калі ты мяне бедную кахаў, дык ці ж магу я цяпер, багатая, адмовіцца ад цябе.
Адась. То хадзі сядзь каля мяне.
Адась (
Надзя. Чаму не рад?
Адась. Што мы будзем рабіць з такой кучай грошай?
Надзя. Што грошай шмат, дык гэта ж не бяда. Ты цяпер можаш нават сваю часць зямлі брату ўступіць, а нам з табой і таго хопіць, што ў мяне ёсць.
Альжбета. Здарова, дачушка. Заходзь у хату. Што чуваць добрага?
Надзя. От, нічога такога асаблівага, старына, можна сказаць.
Альжбета. А няўжо новых навін няма? Я чула, што да Яні Ганецкі сватаецца — ці праўда гэта?
Надзя. Праўда. Быў у сватах учора.
Альжбета. Ну, то, мусіць, Лявону хамут будзе?
Надзя. Ужо, сёння Лабыш і з работы прагнаў яго.
Альжбета (
Міхась (
Адась. А калі ваша?
Люба. Наша ў гэту нядзелю, што прыйдзе.
Надзя. І наша неўзабаве.
Міхась. Праўда, Адась?
Адась. Я не ведаю нічога. Я нават з Лабышам яшчэ не пагаварыў.
Надзя. Я ўжо гаварыла з ім і за сябе і за цябе.
Адась. Ну і што?
Надзя. Не падабаецца яму! Яле я мала бядую па гэтым: перайду да цябе, і ўсё. Можа ж, маці твая не будзе мне больш насуперак дарогі станавіцца?
Адась. Не-е ўжо! Яна цяпер не ведае, за што б сябе ўкусіла, каб вярнуць тыя словы назад.
Люба. Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку.