— І што за неадкладнасць, дарагі Савелій? — пытаю я.

— Вашы фокусы з Пастэга, спадар Тэт, не ўпісваюцца ні ў якія рамкі. Вось, уласна, прычына для візіту.

— А што такога жудаснага адбылося? — маё пытанне, нельга выключыць, зададзена крыху грубаватым тонам, але я не прывык даваць справаздачу выдрам.

— Наш ордэн так-сяк змірыўся з вашымі візітамі ў мінулае, але частае выкарыстанне Пастэга прывяло да ўзлому аднаго з суседніх вымярэнняў. Гэта ўжо абсалютна, без усялякіх двух меркаванняў, недапушчальна. Мы, гэта значыць ордэн Вайлікіската, або, у бытавым ужытку, Вялікі ордэн крапчатай выдры, з'яўляемся захавальнікамі парадку. Менавіта таму дапусціць ваша самавольства мы проста не можам.

— Чаго ж вы хочаце? — пацікавілася Аля.

— Перастаньце выкарыстоўваць Пастэга так часта, а лепш і ўвогуле.

— А што вы можаце зрабіць, спадар Савелій, калі я праігнарую прашэнне? — на гэты раз маё пытанне зададзена вясёлым тонам.

— О! Ордэн выдр можа распачаць надзвычайныя дзеянні, спадар Тэт, — Савелій важна паварушыў вусамі. — Мы можам паўплываць на Пастэга, падчас вашага візіту, і так паўплываць, што вы засядзеце ў якой-небудзь дзірцы, кшталту каралеўства Крэйдавых гор, на тыдні два. Тамтэйшы канцлер ашалела точыць на вас серп жняца. Гатовы паклясціся, двух тыдняў яму будзе дастаткова, каб з вамі расправіцца.

— Ну-ну, сур'ёзны аргумент, спадар Савелій, аднак я не люблю, калі мяне да чагосьці прымушаюць, акрамя таго, я вельмі рызыкоўны. Магчыма канцлер расправіцца са мной, а магчыма я падыму рэвалюцыю ў яго краі. Гэта ўжо сапраўды не тое, што трэба захавальнікам замшэлых парадкаў — вашаму вадаплаўнаму ордэну.

Савелій доўга моршчыў нос і смешна рыкаў, перабіраючы пальцамі маленькіх лапак.

— Вашы ўмовы? — працадзіў ён нарэшце.

— Я буду менш выкарыстоўваць Пастэга, бо, па праўдзе, і сам думаю, што яго частае выкарыстанне не вельмі бяспечна. А наўзамен вы пакажыце мне штовячэрняе жніво?

— Адкуль вы ведаеце пра жніво? — спытаў уражаны Савелій.

— Гэта мая кніга, я тут усё ведаю, — адрэзаў я.

— І больш вы нічога не хочаце?

— А яшчэ вы заведзяце мяне да Бабы Крум.

— Вы і пра яе ведаеце, — выдра пляснула лапкамі. — Але ж ні адзін чалавек яшчэ не хадзіў да Бабы Крум.

— У гэтым і справа. Прыемна быць першым, хоць і не ва ўсіх выпадках, але ў гэтым так, — я глядзеў на Савелія ва ўпор, свідрувючы яго позіркам, як майстравіты баксёр свайго суперніка.

— Здаецца, вы не пакідаеце нам іншага выйсця, акрамя як пагадзіцца. Я другі намеснік магістра нашага ордэна, прыняць такое рашэнне — маё права.

— Выдатна! — я пляснуў у ладкі. — Калі можна ўбачыць жніво?

— Сёння, нават зараз, якраз вечарэе, — адказаў нечаканы касматы пасланец.

<p>Глава 9</p>

Старыя дахі старога горада… Чарапічныя, шыферныя, бляшаныя, пакрытыя драніцай. Залацістае святло ліхтароў і вокнаў, пранізлівая прахалода восеньскага вечара. Пажылы, спалоханы, руды кот за комінам змураванным з жоўтай цэглы.

— Чым жа займаецца ваш выдатны ордэн? — тактоўна спытала Аля, пакуль мы ішлі па пераламаным дахам.

— Падтрымліваем парадак — вось наша місія. Кожны вечар мы ходзім па дахах і выцягваем з людзей сумленне. Калі не забіраць у грамадзян сумленне, то ў свеце можа запанаваць утопія, а гэта, як вы разумееце, непарадак.

— Утопія? У сэнсе, дзяржава, дзе поўная справядлівасць і ўсе шчаслівыя? Вы гэтага не хочаце? — Аля здзіўлена махала вейкамі.

— Такога не дазволена! — выдра выскаліліся ў бок маёй мілай сяброўкі.

— Але кім? — удакладніла дзяўчына.

— Заснавальнікам ордэна. Ён завяшчаў захоўваць сусветнае зло. Абавязковая ўмова стабільнасці! Гэта наогул галоўнае — стабільнасць. Усё як заўсёды, па плане, на сваіх месцах, апраўдаўшы чаканні, без імбецыльных задум, паводле канцэпцыі.

Аля насцярожана замоўкла.

— Пакажыце паненцы, што вы карыстаеце для збору, — мая прапанова не выклікала асаблівага захаплення ў Савелія.

— Гэта Лайнгот, — выдра пакратала лапкамі чырвоны каменьчык на шыі. — Вось тут мой сектар. Цяпер вы ўбачыце рубiн у дзеянні.

Звярок хутка пабег да краю даху, а мы кінуліся за ім. Савелій схапіў каменьчык лапкамі, дзьмухнуў на яго, пасля гэтага крышталь пачаў мігацець чырванаватым святлом і патух.

— Вось, — шапнуў я сваёй спадарожніцы, — ён высмактаў сумленне людзей з гэтага дома. Цяпер бяжым да наступнага.

Бегаць па вострых дахах, з небяспечнымі скатамі, было не так проста, але вельмі цікава. Савелій здаваўся нястомным. Ён без перапынку пераскокваў туды-сюды, скрэб кіпцюркамі па жэсці і чарапіцы. Збор чалавечага сумлення, няўрымслівымі жнеямі, прыхільнікамі рэтраградства. Выдры называлі гэта жнівом.

— А куды ідзе ўсё высмактанае сумленне? — разумна пацікавілася Аля.

— Мы адпраўляем яго канцлеру каралеўства Крэйдавых гор, — спакойна сказаў Савелій, але на дне яго вачэй заскакалі вясёлыя агеньчыкі. — Ён iм ніколі не карыстаўся, аднак надзейна захоўвае яго на дне свайго возера. Яму яно запраўды ні навошта, таму тамака яно ў бяспецы.

Мужчына, дзяўчына і жывёла спыніліся на краі чарговага даху.

— На сёння ўсё, — заявіла выдра змрочным галаском.

— Вы як быццам не рады, спадар Савелій? — спытаў я ўхмыляючыся.

Перейти на страницу:

Поиск

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже