На твары дзяўчыны на секунду здаўся выраз жаху, змяшанага са здзіўленнем, як калі б яна ўспомніла, што забылася аб пастаўленым варыцца супе, але яна адразу ж апусціла вочы. Забраўшы рэшту я накіраваўся да выхаду, а дзяўчына касір засталася працаваць. Верагодна, перад вачыма ў яе ўставала першая настаўніца мовы, у якой яна пыталася:
— Вераніка Браніславаўна, чаму ён назваў мяне «загадзя»? Я ж нічога дрэннага не зрабіла.
Зайшоў у аптэку купіць бінт. Перада мной была толькі адна дзяўчына — рослая, загарэлая асоба з мноствам татуіровак. У працэсе чакання сваёй чаргі я пачаў разглядаць нацэльны жывапіс маладзіцы. На шчыкалатках яе стройных ног красаваліся нейкія кветачкі, а на плячы — выява планеты і яшчэ чагосьці там… Заўважыўшы мой бястыжы позірк дзяўчына сказала:
— Вы мяне разглядаеце?
— Так, вашы татуіроўкі, — адказаў я.
— А можа мне непрыемна.
— Можа.
— Я не хачу, каб мяне разглядалі.
— Вы яшчэ скажыце: няма на што глядзець таму што на мне кветкі не растуць, — зазначыў я.
— Так, не растуць, — адказала дзяўчына.
— А гэта што? — спытаў я, паказваючы на кветку, набітую на левай назе красуні.
Дзяўчына змоўкла, павярнулася да акенца аптэкаркі і, забраўшы свае лекі, выйшла з паказной абыякавасцю. А я падышоў ды акенца і вымавіў:
— Добры дзень, дайце бінт.
На маёй вуліцы ёсць аптэка, у якой працуе дзяўчына, страшна падобная на адну артыстку порна. Таму калі я заходжу да яе і кажу нешта накшталт «Добры дзень, дайце вітамін С» адчуванне такое, як быццам гэта завязка фільма для дарослых.
Ішоў сёння па сваіх справах і тут бац — нейкая пажылая жанчына стаіць і цягне да мяне руку. Калі я параўняўся з ёй яна папрасіла дапамагчы пераступіць нейкі бардзюр, а потым і давесці яе да хаты, калі я, вядома, не заняты. Заняты, бабуля, заняты, але што ж рабіць. І я павёў яе.
— Дзякуй, сынок, — казала жанчына. — А ты вучышся яшчэ?
Я ўзрадаваўся.
«Значыць яшчэ і на навучэнца цягну. Крута! Можа мне з якой-небудь старшакласніцай замуціць. Люблю старшакласніц.»
— Не, — кажу, — працую.
— Зарабляеш добра?
— Добра.
Вырашыў сказаць нешта такое, што яе падтрымае і кажу:
— А вы яшчэ бадзёра можаце ісці.
— Гэта таму што бог мне дапамагае. Ты цяпер мой бог.
«О! Я прыкладна так пра сябе і думаю».
Між тым мы дайшлі да яе пад'езда і я дапамог ёй падняцца па лесвіцы. І тут яна заплакала і нечакана прыцягнуўшы маю руку да твару… пацалавала яе…
Перад трагедыяй чалавечага болю тая культурная тэматыка, якой я звычайна займаюся, выглядае нейкай малазначнай, як быццам бы маленькая свечка перад цёмнай ноччу змрочнага боку чалавечага жыцця.
Калядная гісторыя пра суседзяў і ката. Чаму калядная? Ну хаця б таму, што пішу я яе на Каляды. Што да суседзяў, то ведаю я іх даўно. Гэта маладая пара з маленькім дзіцём. З імі звязаны розныя забаўныя здарэнні. Напрыклад, аднойчы я сустрэў суседку ў паўзмроку пад'езда. На ёй быў цудоўны макіяж закліканы надаць ёй выгляд жывёлы, на мой погляд, падобнай на гібрыд лісы і шакала. Паўзмрок, ціхія крокі… шакал.
— Я на карпаратыў, Жэня! — адразу ж паспяшалася растлумачыцца суседка. Добрыя тлумачэнні, але хіба яны могуць высушыць штаны.
Ну добра, наконт штаноў я пажартаваў.
Далей наступіла чарада вяртанняў. Гэта значыць, я вечна вяртаў суседзям забытыя ў дзвярах ключы. Я іду, у дзвярах тырчаць ключы, тук-тук, здрасце вам у хату, а вось і вашыя ключыкі. Ну і вось зусім нядаўна я сустрэў суседа ля пад'езда, павітаўся і, дайшоўшы да яго дзвярэй, выявіў, што яны прыадчынены. У кватэры нікога не было. І тут вось і выходзіць на сцэну кот. Дакладней іх было нават два. Але адзін з іх самастойна вярнуўся ў кватэру, другі ж затрымаўся на лесвіцы і жаласна выў. Я з пяшчотай паглядзеў на жывёлу і спытаў
— Ты адкуль тут узяўся, сволач?
Кот глядзеў на мяне сваімі вялікімі, выразнымі вачыма і… маўчаў. Я павольна працягнуў да звярка руку і пагладзіў яго, а той абнюхаў пальцы, пранікліва паглядзеў у вочы, але ўсё-такі злёгку адсунуўся. Было бачна, што яму вельмі хочацца мне давяраць, але ён не зусім яшчэ гатовы да блізкіх адносін.
Што мне было рабіць? Я ўзяў ката пад пахі і панёс дадому. Да яго дому. Вісець кату не вельмі спадабалася і ён занепакоіўся. Тады я падняў яго вышэй, разгарнуў і прыціснуў да сябе, а кот абхапіў мяне ўсімі лапамі і прыціснуўся яшчэ шчыльней, як немаўля, пры гэтым запусціўшы кіпцюры мне ў плечы.
«Ах ты тупая скаціна» — падумаў я.
Дайшоўшы да кватэры суседа я адкрыў яе і выпусціў свайго спадарожніка. Заставалася толькі больш шчыльна зачыніць дзверы і вуаля — аперацыя выратавання жывёлы са страшнага пад'езда завершана. Тут дарэчы якая-небудзь бадзёрая сентэнцыя аб стварэнні дабра на Каляды. Але я проста яшчэ дадам, што гэта быў страшэнна тоўсты кот, не менш за 8 кг. вагой. І кіпцюры ў гнюса таксама вельмі вострыя.
Жыццёвая гісторыя. Нядаўна я ішоў на рынак Фарты, названы, дарэчы, у гонар імперскіх фартоў вакол горада, вядомых як Гродзенская крэпасць, ну і вось на падыходзе да рынку да мяне звярнулася дзяўчо гадоў 20, з кацянём на руках.