Больш за ўсё шкада нам было малодшага Капцэвіча — Віцьку. Добры хлопчык. Росту высокага і моцны. А добры якой быў. Сапраўды добры малец. Быў Віцька цёмнавокі і светлавалосы, і любіў фігуркі з дрэва выразаць. Танкі і гарматкі ўсякія. Аднойчы нават вялікі крэйсер змайстраваў, і размаляваў яго як мае быць: чырвоныя зоркі і сцягі. Усё як у сапраўднага крэйсера.

Калі ўсе разам Капцэвічы былі, малец хоць як птушаня ў зязюлі, але жыў. А як Міцька ад Iркi сышоў, так тут дзецюку зусім ужо жыцця ня стала. Тады Віцьку гадоў дзевяць было. Аднойчы прыйшоў ён да нас з бацькам. Збег ад Iркi. Сядзіць у нас і плача. Што тут зробіш. Супакоілі яго як маглі. Баця ў краму збегаў і пернікаў яму купіў, цэлы пакет. Акрыяў Віцька крыху і кажа мне:

— Дзядзька Антон, за што яна мяне так? Лупіць куды дастане. Я і па хаце прыбіраюся, і па гаспадарцы ўсё як мае быць. Як ўстаць свінням даць, так зноўку я. Нават карову і тую я сам даю і малака маме прыношу.

— Ну, ты, Віцька, не гаруй. Ты малец добры. А маці стамілася проста. Жыццё ў яе такое. Будзе час і яна супакоіцца.

Кажу, а ў самога на душы пагана.

Вось баба! Роднага сына як жывёлу трымае! А чым малец дрэнны? І па гаспадарцы і рахманы. Чаго яшчэ трэба. Шкада пацана.

А Віцька маўчаў маўчаў, а потым і прашаптаў нам з бацькам, як быццам баяўся, што Ірка пачуе:

— Кажа яна мне, што я моцна бацьку ёй нагадваю. А бацьку яна ведаеце як ненавідзіць. Ух! Аж страшна.

Пацан і праўда на бацьку падобны. Як дзве кроплі.

— Ладна Віцька, не хвалюйся. Падрасцеш, дык іншая размова будзе. Там вы ці памірыцiся, ці яна тады не зможа цябе моцна крыўдзіць, — так баця мой сказаў.

Яшчэ больш пагана на душы ў мяне стала, але я не паказаў. Улыбаюсь бацьку ды хлапцу, ну і кажу:

— Ты ж глядзі які малайчына. Расцеш хутка, як быццам расцiнак аб'еўся.

Бачу, у пацана вочы загарэліся. Цікава, мабыць.

— А што гэта за расцiнкi, дзядзька Антон? Ці вы жартуеце так?

— Жартую, Віцька, жартую, вядома. Ты ж вялікі ўжо. Павінен разумець.

Бачу, пачырванеў хлопец. Сорамна яму стала. А сам я думаю:

«Добры малец. І наіўны нейкі. Такіх і лёс любіць. Павінна ў яго ўсё на свае месцы ўстаць. Ды і мы дапаможам неяк.»

Пайшоў Віцька дадому, а ўвечары зноў вяртаецца. Нос разбіты і кроў капае. Ірка яго «прылашчыла». Хто ж яшчэ.

Прыйшлося бацьку да яе схадзіць. Доўга лаяліся яны ў хаце Капцэвічаў, а як бацька вярнуўся, так і кажа:

— Дай, Антон, цукроўкi. Той што ў шафе чырвонай стаiць яшчэ. Цяжка з гэтай бабай бадацца, а як вернешся ад яе, так і на душы смутак. Вып'ю хоць, супакоюся. Павінны мы пацана гэтага ад яе берагчы. Была яна добрая баба, калісьці. Ты дык тады ў горадзе жыў — не памятаеш. А я памятаю. Добрая была. А як з Міцькай звязалася, так нешта ў яе не ў прамы шлях пайшло, а ў крывы кут устала. Пяць разоў ужо з ёй гаварыў пра Віцьку. Не чуе! Як з дубам балбатаць.

Віцьку мы ў сябе спаць пакінулі. Я за яго партфелем да Iркi схадзіў, каб пацан ў школу заўтра пайшоў. Ірка ўжо і спаць уклалася. На стале чарка пустая і бутля. Піла зноў, дурніца. Дзе сын пляваць ёй, мабыць. У хаце брудна, смурод. Хоць Віцька і прыбіраецца часта. Але маці ўсё хуценька зноўку засмечае…

Узяў я партфель і выходзіць ужо хацеў, але тут чую — Ірка заварушылася. Застыў я, а яна прыўзнялася і глядзіць на мяне. Хвіліну напэўна глядзела і зразумець не магла, хто перад ёй. Сцямнела ўжо. У хаце лямпы не гараць. Цемра.

— Ты, Антон?

— Я.

Села яна на ложку і кажа:

— Чаго трэба? Скрасці рашыў нешта? А можа бабскага цела захацелася? Так ты скажы. Я не супраць.

Засмяялася Ірка п'яным рогатам і ляжкамі голымі затрэсла. А мне аж плюнуць на яе захацелася.

— Ты хоць дзе сын твой ведаеш? Або зусім на Віцьку забылася?

— А чаго пра яго памятаць. Ён вунь у пакоі сваiм спіць, засранец. Сёння злаваў мяне, вось і атрымаў. Спіць ужо. Заўтра ў школу яму.

— У школу. Правільна кажаш. Вось я за партфелем яго і прыйшоў. Баіцца ён дадому ісці.

— Гэта ён баіцца? Так ён у вас значыць?

— У нас

— Вось паскуда, а. Скажы, каб дадому ішоў.

— Ён у нас сёння на ноч застаўся. Хоць устане з раніцы без ляманту твайго.

— А я кажу дадому яго гані!

Устала Ірка і да мяне падышла бліжэй. Перагарам нясе. Фу! Ледзь зноў стрымаўся, каб не плюнуць.

— Не пойдзе ён дадому сёння, — цвёрда я ёй сказаў. — А ты, Ірына, канчай сына мучыць. Родны ён табе. За што ты яго так? Ён жа ў цябе залаты.

— Залаты?

Падперла Ірка бакі рукамі і глядзіць на мяне. Сапе як мядзведзь. Бачу нават хістацца пачала. Відаць п'яная яшчэ, як тая халера. Памахаў я галавой і кажу:

— Што ты за чалавек, калі дзеля сына самагонку кінуць не можаш?

Маўчала Ірка яшчэ імгненне, а потым з кулакамі на мяне кінулася. Зусім здурнела баба. Адцягнуў я яе да ложка, і кінуў на прасціну. Ну і да выхаду пайшоў. А яна ўсё крычала:

— Сына прывядзі, паскуда. Не прывядзеш сёння, я яму заўтра галаву скручу. А вашу хату спалю. Шчыра кажу, спалю. Гарэць будзеце з бацькам, як дровы.

Што тут скажаш. Дурная! Вось што цукроўка з людзьмі робіць.

Прыйшоў дадому, а там Віцька мяне чакае.

— Ты чаго не спіш, а?

— Вы да мамы хадзілі?

— Ну так, за партфелем тваім.

Перейти на страницу:

Поиск

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже