— Памятаю, дзядзька Антон, як прачнуўся я аднойчы ноччу, а мама побач з ложкам маiм стаіць, а ў руках нож. Ударыла б ці не? Цяпер і не важна гэта. Выцерпеў я ад яе шмат усяго. І вось яна там, у доме гэтым. І трэба падумаць. Падумаць і зрабіць выбар.
— Што тут думаць? — кажу яму. — Нічога ўжо не выправіш. Немцы і нашых з атрада, і вясковых пазабіваюць. Нельга туды хадзіць. Але мы ім яшчэ крыві пап'ём. Білі іх і біць будзем. І за вёску нашу адпомсцім, як за майго бацьку. Мы ўжо шмат чаго ім зрабілі. Адпомсцілі ўжо, і працягнем, не спынімся.
— Добра мы адпомсцілі, дзядзька Антон. Гэта дакладна. І праўда на нашым баку. Таму і радзіму нашу мы абаронім. Будзе яна вольная. Толькі трэба яшчэ крыху пачакаць. Але ўсё-ткі кожны павінен выбраць сваю вайну. Вырашыць для чаго ён ваюе і ў імя чаго ці каго прыносіць сябе ў ахвяру. Я так думаю.
— Нешта ты неяк складана кажаш, Віця.
— А ці праўда я табе быў як сын, дзядзька Антон?
Не чакаў я такога пытання. Але адказ на яго ведаў даўно.
— Так, — адказаў я яму, і паглядзеў у начное неба.
Пайшоў ён спаць. А мне неяк неспакойна было.
А раніцай даведаўся я, што сышоў Віцька ў ноч яшчэ з трыма таварышамі. Падкраліся яны да немцаў у нашай вёсцы і многіх перабілі. Спрабавалі да таго самага дому прабіцца, дзе людзей трымалі. Віцька мой загінуў апошнім. Кажуць, падарваў сябе гранатай разам з немцамі. Дом з жыхарамі спалілі, як і амаль усю вёску.
Доўга я сядзеў нерухома, успамінаючы Віцьку. І тады мне першы і апошні раз здавалася, што здзейсніў я нейкую жудасную памылку, але так і не магу зразумець якую. А слёз чамусьці не было.
— Марчук, што нам цяпер з дзіцём вашым рабіць? — пачуў я пытанне камандзіра.
Я паціснуў плячыма, а потым глуха прамовіў:
— Не ведаю.
— Як яго хоць клічуць, дарэчы?
Я памаўчаў і падняўшы на камандзіра вочы проста адказаў:
— Сяргей Арменавіч Лапаткоў? — спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.
Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.
— Чаго табе, Эдуард? — спытаў я.
— Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі? — спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.
— Так? — спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.
— Ну так, — пацвердзіў кот.
— Хм, — сказаў я шматзначна.
— Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус, — сказаў кот.
— Што-што? — удакладніў я.
— Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець…
— Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее, — вызвiрыўся я — Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.
— Не важна, — адказаў кот. — Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.
— І аб чым гэта я марыў?
— Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.
— Не было такога, — удакладніў я.
— Было-было, — адказаў кот. — Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.
Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.
— Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у сацыяльнай сетцы.
— Ну-у-у-у, — працягнуў я, — я ж жанаты. Як жа Наташа?
— Наташа?
— Так.
— А мы ёй не раскажам, — працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.
— Ага, вядома! — кінуў я злосна.
— Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначку? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце…
— Што значыць у шчыльным кантакце? — удакладніў я.
— Як што? 24 на 7 адно з адным, — адрэзаў кот. Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай ў сне…
— Зноў хлусіш, — сказаў я холадна. — Завязвай, Эдуард.
Кот хмыкнуў, а потым прыстукнуў лапамі па стале і прамурчаў сабе ў вусы.
— Добра, хочаш зачыняць вочы на праўду — справа твая. Але я б раіў быць са мной шчырым. Калі ўжо ты не можаш прызнацца ў сваіх жаданнях хатняму гадаванцу, то нядзіўна, што і жонцы да гэтага часу не сказаў, чаго хочаш у ложку…
На гэты раз я дакладна пачырванеў.
— Ну я… Я…
— Ды хопіць мармытаць, — перабіў кот. — Скажы шчыра, што хочаш паспрабаваць утрох. Вось як раз Машу Волкаву можна было б паклікаць, з яе эпiкантусам.
— Можа лепш абмежавацца Фіхтэ, — нясмела прамовіў я, і потым умольна паглядзеў на ката, а той хмыкнуў і сказаў:
— Фіхтэ спатрэбіцца для іншага.
— Ды кінь глупствы гаварыць, — сказаў я, асмялеўшы. — Жартачкі плоскія! Ты сам разумееш пра што я — пра тое, што для твайго канатуса хопіць і простага чытання даўно заўважанай кнігі.
— Слабак, — адказаў кот, скептычна памахаўшы галавой.