— Хто? Ды сам ты слабак! Я, між іншым, вучыўся і паралельна працаваў на двух працах. Паспрабавалі б так тыя мажоры, якіх мамка з таткай у інстытут чмохнулі, — ускіпеў я.

— А яшчэ ты ўжо два гады збіраешся пачаць бегаць кожную раніцу. Якраз ад атлусцення твайго дапаможа. Але нешта пакуль не пачаў, — заўважыў няўмольны кот.

— Але я бегаў, — паспрабаваў апраўдацца я.

— Хм. Ну так, бегаў ён. І паліць кінуў, і выпіваць па пятніцах, і Наташу можаш больш разiка за ноч узрадаваць.

— Ды што ты ўсё пра гэта? — закрычаў я — не кот, а нейкі сэксолаг, шчырае слова. Пахабнік… Пра сваё асабістае жыццё думай больш. Гэта важна!

— Не важна, — строга сказаў кот. — Гэта ты ў нас павінен быць у канатусе, а не твой кот. Над вашымі праблемамі цябе працаваць. Памяншаць аб'ём сваіх ягадзіц — таксама табе. І, дарэчы, я цябе нагадваю, што вы мяне кастрыравалi… Крыўдна! Ну ды хай так. І чытаць нарэшце гэтага Фіхту…

— Фіхтэ, — паправіў я.

— Не вумнічай, — сказаў кот. — Знайшоўся знаўца філасофіі.

— Дык я ж усё-такі галоўны рэдактар часопіса… і казаць трэба правільна, — сказаў я не вельмі ўпэўнена.

— Ты галоўны рэдактар часопіса «Сельская гаспадарка». У цябе толькі фатаграфіі бульбы і збор буракоў па святах, а ты такі важны, як быццам «Таймс» загадваешь.

Я насупіўся.

— Я ўжо маўчу пра тое, што ты размаўляеш з катом, — заўважыў кот. — Так што трымайся тут прасцей.

Я адвярнуўся ў бок і прадставіў сабе, як не даю Эдуарду корму цэлы дзень, а можа і два.

— А вось пра корм ты нават не думай, — выпаліў кот. — Кармленне гэта святое.

— Гэта як ты… гэта… здагадаўся… — прамямліў я.

— Хм, ты хоць ведаеш, што насамрэч я Варгін, а не Эдуард, — прамовіў кот і ўстаў у гордую позу.

— Хто? — не зразумеў я.

— Вось адразу відаць, што не адсюль родам, — працадзіў мне скрозь зубы кот і насмешліва дзьмухнуў у мой бок. — Гэта ж такі чароўны чорны кот з беларускай міфалогіі.

— Ды хопіць ужо хлусіць! — выпаліў я і патрос у паветры кулаком.

— Увогуле, падводзячы вынікі, — сказаў кот памахваючы лапкай і важна паварушыўшы вусамі. — Пасля гэтай эпідэміі, ты, нарэшце, пачнеш жыць, а не рэпеціраваць. Часу на разварушванне няма. Твая задніца павінна стаць танчэй, жонка шчаслівей, а зарплата больш. Дзеля зарплаты яшчэ, вядома, прыйдзецца папацець. Гэты псеўдаапакаліпсіс — табе намёк. Завяжы з пустымі марамі і пачні марыць правільна, у працэсе рэалізацыі задуманага. Зразумеў, лапа? Глядзі мне. Канатус! Памятай, што павінен быць канатус!

Я радасна кіўнуў. І тут кот раптам стаў на заднія лапы і загаварыў вельмі мяккім і ліслівым голасам:

— Калі пачуеце тры вы прачнецеся, Сяргей. Раз, два, тры.

Я адкрыў вочы. Аказалася, што я зручна для сябе ляжу на кушэтцы ў доктара Ісаака Фендэльмана. Побач сядзела Наташа.

— Ну вось вы і прачнуліся. Сеанс гіпнозу скончаны, — ласкава прамовіў псіхааналітык. — Вы вельмі добра паддаецеся ўздзеянню. Не ад кожнага пацыента можна дамагчыся такога якаснага апускання ў транс.

Мы горача падзякавалі доктару, нацягнулі маскі і выйшлі з кабінета. Было цудоўнае надвор'е — зусім не апакаліптычнае. Трэба было яшчэ заехаць у зоамагазін і купіць напаўняльнік для кацінага туалета. У Эдзіка (ці як там яго на самай справе клiчуць) ён расходаваўся вельмі хутка.

— А хто такая гэта Маша Волкава? — спытала Наташа. — Раскажы падрабязней.

Я сумеўся, а жонка раптам падміргнула і весела сказала:

— А ведаеш, я таксама даўно хачу паспрабаваць утрох. Вось перажывем канец света і…

<p>Шымонка</p>

3 студзеня 2016 года

Маё імя Шымон Лявінскі. Гэта мой дзённік пра вяртанне на радзіму продкаў — Беларусь. Я буду пісаць яго на беларускай мове, якую мне ўдалося вывучыць за дзевяць месяцаў. Гэта, мабыць, сімвалічна. За гэты тэрмін ува мне нарадзіўся беларускі габрэй. А можа быць ён ніколі і ня паміраў, бо памяць той зямлі, на якой мае продкі жылі стагоддзямі, не магла проста так сысці з душы маёй. Вучыць было не так цяжка, бо ў мяне з дзяцінства велізарныя здольнасці да моў. Акрамя таго, я ўжо ніштавата ведаў рускую, якая даволі-такі падобная да беларускай, як, зрэшты, і іншыя славянскія, з якіх я ведаю польскую і сербскую. Дастаць падручнікі беларускай, тут у Тэль-Авіве, было неверагодна цяжка. Але ў нас добрая і развітая краіна і тут можна дастаць сапраўды шмат усяго. Я вельмі люблю Ізраіль, але нешта ў глыбіні сэрца кажа мне, што далёкая і загадкавая Беларусь можа стаць маёй сапраўднай радзімай.

Цяпер мне семнаццаць гадоў. У мяне няма ніякай вядомай мне радні ў Беларусі. Я еду туды і нават сам не ведаю, чым мяне сустрэне гэтая халодная краіна, пра якую ніхто толкам нічога не можа сказаць. Я стараўся шмат чытаць у інтэрнэце, але на англійскай пра Беларусь амаль не пішуць. Трохі больш мне ўдалося даведацца, калі я вывучыў беларускую. Але, як я зразумеў, гэтая мова не вельмі папулярная ў Беларусі. Гэта здаецца мне дзіўным. Можа я здолею зразумець, чаму так адбываецца, калі апынуся на беларускіх землях.

Перейти на страницу:

Поиск

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже