І ўжо хадзілі па Карпацці ўсімПра бессмяротнасць мсціўцы казкі-байкі:Пра тры сярэбраныя валасы,Што бераглі яго ад кулі й барткі;Пра зелле-чары, што сівы дзядокЗрабіў разрэз у далані юначай,Паклаў у рану, каб нідзе ніштоНе адвярнула ад хлапца удачы.Як трудна, людзі, усвядоміць намМаўклівую, як атам, нашу сілу......Не першы дзень стары блукаў, ды знаў,Што ён не мае права не асіліцьЛюбой дарогі і любых нягод,Пакуль не знойдзе Доўбуша, не ўмоліцьЯго малітваю сяла ўсяго,Каб збараніў ад панскае сваволі.Не бачыла Падольская зямляТакога, як Златніцкі, жываеда.За правіну найменшую сялянДа смерці сек, у здзеках меж не ведаў.Быў ротмістрам шляхецкіх карных войск,Дзе ні з'яўляўся, лютаваў, як турак.Насілле, згубу ўсюды нёс з сабой,Не думаючы пра свае хаўтуры....Стары знямогся, сеў перапачыць.Дрыжалі ногі ў хадаках абдзёртых.Дастаў сухар, вадою размачыў,Перахрысціўся і паднёс да рота.Навокала — вяршыні ды лясыУ шчодрым сонцы й красавіцкім ветры.Зусім блізенька падпірала сіньНязрушна-велічна гара Гаверля.Так не вязаўся мірны краявідУ смузе пяшчотнай весняга разліву3 пякельнай ношай крыўды, слёз, крывіУ сэрцы ў пасланца па справядлівасць.Канаюць людзі пад ярмом чужым, —Чаму ж вы, горы, так спакойна спіце?!Нямое рэха ўзносіла ў душыІмёны Мухі, Грывы, Цеслі, Пынты[5].О не, не спалі горы: іх сыныЦану сабе і ўласнай волі зналі!Не закаваць свабоду ў кайданы,Не вынішчыць яе на гострых палях.Стары падняўся: божа, блаславі,Хай будзе шлях раба твайго нядоўгі...Усё вышэй альпійскіх лугавінСцяжынка слалася яму пад ногі....з апрышкамі сваімі па розных сёлах мае сховань і прытулак.
3 універсала гетмана Іосіфа Патоцкага, 1742 г.
...Бо нічога не хачу браць, толькі адпомсціць пану, а ўсю гаспадарку раздзялю паміж вамі...
Доўбуш — панскаму слузе.
Львоўскія архівы рукапісных матэрыялаў