СКАРБАддаў сябе як скарб, шалёны скарб.Разгубленай жабрачцы што рабіць з ім,Як абыходзіцца,Паводзіцца з ім, кабНе злегкаважыць і не страціцьДачасна?Давер, як павадак,Ашаламляе.ГлядзелаГлыбознымі трывожнымі вачыма,Баялася даткнуцца:Не зняверыўся б...Дыхнуць не смела:Не зняверыцца б...Шукала супакою для душы.Багатаму не спіцца.А ранаПрыкідваецца толькі,Што яе — няма...1978* * *Запозненаю дзікаю ажынайУзаемнасць наша дзёрзка расцвіла.Мы ж бачылі,Што лучная сцяжынаПа-за шляхамі нашымі была.Мы ж разумелі,Што блакітнай грывайПраменны даляглядНе насЗаве.І ўсё-ткі безразважна,Як з абрыва,Зрываліся ў йашНевымоўны верш.«Чакай. Кахай».Кахаю.І чакаю.На самаце.Сярод людзей.ЦяперСамо паветра дасканала знае,Як ім балюча дыхацьБез цябе.1978ПРЫЗНАННЕТваё ніякаватае прызнанне —Зялёны ветах у маёй спякоце.Калі табе нялёгка(Так сказаў),Тады ты да мяне чамусь прыходзіш...Зялёны ветах, засені галіна.Як хораша яна знімае стому!Малой драбнічкі толькі не хапаеУ густой лістоце:Расспяванай птушкі.Калі б яшчэ і з радасцю сваёйПрыходзіў да мяне ты,Як дадому...* * *Сказала: «Лепей саматой».Не лепш.Сказала: «Так прасцей».Куды як проста!..І хлеб, з табой не дзелены, —Не хлеб.І шлях —Абраны быццам не па росту.Гайдаў Сусвет.Упёрлася ў куток.Лячыў парыў.Прыгорбіла натома.Як ні рыхтуй сябе загодзь —НіхтоНе можа да самоты быць гатовы.А вёрсты ўсе ўмяшчаюцца ў аднуАдлегласць —На працягнутую руку.Даверліва ўсміхнуцца.Працягнуць.І збаўлены ад адзінотнай мукі.Звычайны рух,Магутней, і глыбей,І справядлівей той касмічнай прорвы,ЯкаяАдрачэннем ад цябеЛядзяна зеўрае:«Не руш,Не роўня».Чым далей ад паверхні мы зямяі,То ўсё даступней нам яе глыбіні.Імя тваё мнеНе перабаліць.Ніколі.Знаю.Быў і ёсць.Любімы.1978* * *...I ён прыйшоў, мой час круты, каліУласны цень —і той мяне пакінуў...Нябёсы ўсцяж прыпалі да зямлі,Нібы яны і сапраўды такія:Неасцярожна ўскінеш галаву —І панявечышся аб беспрасветнасць...Знік цень.І зноў на ўзяблую травуВярнуўся — свету хараство засведчыць.І хоць абрысы чоткія ягоЗусім не паўтараюць форму цела,Ён мной адметны: гэтулькі ж майгоТамруху слова, справы, летуцення!І сталася: ты — мной, а я — табою.Шчыруе моўчкі наша вышыня,Каб два абліччы ў адну сутнасць здвоіць.Каб людзі памагалі й так, па двое,Людскім страсцям пагодай набрыняць.1978