За памершыя душкіМайго таты і мамы.

7-е відма.

Для навукі, для прымеру,Як паступкам знаці меру…Сядзьце складна і прыкладна,Непакратна і няздрадна;Як фігуркі выразаны,Як бібулы маляваны,Як грыбы ў спляснелай глебе:Вочы к небу, губы к небу!Ўсе жыцця здушыце з'явы…Цемра тут закон і права!

Чорны (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма)

Ўправа, ўлева, ўлева, ўправаАплятаці шчыльна, жваваАбручамі ў знак, не ў знакі,Як гадзюкі, як вужакі.

Відмы зноў сплятаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружачыся навокал Сама і пасаджаных пры ім звязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — не то пяюць; Чорны ў такт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шалясцяць зараслі; вецер свішча ў шчылінах. Усё гэта зліваецца ў адну нейкую пякельна-шалёную мелодыю: нема толькі сядзіць Сам і яго таварышы на друзах замчышча.

Відмы(у адзін голас)

Як гадзюкі, як вужакі,Абручамі ў знак, не ў знакіАплятаці шчыльна, жваваЎправа, ўлева, ўлева, ўправа!

Раптам асвечвае ўсё замчышча пажарны бляск. Момант відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавесна глядзяць: вочы іх крывёю наліты, зверскія, прагавітыя.

Чорны (стукаючы абломкам па саганку)

Зноў, на вырай, зноў, на жніва,Толькі спрытна, толькі жыва!Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева —Па наспелыя пасевы.

Відмы расплятаюцца, кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — звязанага свайго таварыша і ў парадку, ў якім прыйшлі, сходзяць з ганка пад звон Чорнага грашыма.

Відмы

Па наспелыя пасевы —Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева.Толькі спрытна, толькі жыва,Гэй, на вырай, гэй, на жніва!

Чорны свішча. З'яўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чалавек, што яго і прынёс.

Сам (усхапіўшыся з месца)

Што за дзіва, што за сілаЗноў круціла, зноў муціла?..Скавытала і свістала,Як бы путам аплятала, —Ні то ў яве, ні спрасоння…Што за ночка мне сягоння?!Было цёмна, як у вуллі, —Хоць бы ў вока пальцам ткнулі, —А тут відна ў гэтых грудах,Хоць лічы іголкі ўсюды.(Углядаецца ў той бок, скуль б'е большы бляск.)Што я бачу?.. Ці ж быць можа?Гэта ж вёска!.. Божа!.. Божа!..Жонка… дзіцё, бацька… матка…Ах ты, хатка, мая хатка!

(Як шалёны, злятае з тапаром з ганка.)

Чорны

Ха-ха-ха-ха!..Заслона<p>III. Пажарышча</p>

Досвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ўправа — пачынаецца палаючая вёска: з некаторых хат засталіся ўжо толькі печы ды каміны, а па баках ляжыць асмалеўшае бярвенне. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-нікалі ўзрываецца вецер і даносіць снапы іскраў. Чуваць гул полымя і людскіх галасоў.

І-ы пагарэлец (цягнучы лаву)

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги