I стадола, і камораТак яшчэ стаялі ўчора,А сягоння, як у яму,Паваліліся і з крамай.(Да жонкі.)Знаеш, чуў я, у АгатыДзіцянё згарэла з хатай.Яўрэйка (з падушкай і халаю)
Мне казалі на прыгумні:Чалавек звуглеў у пуні.Дзіцянё 1-е (з бляшаным пудэлкам цукерак)
Ото ж вочы дым кусае.Дзіцянё 2-е (са скруткам паркалю)
Будзе ж крама зноў такая?..Дзіцянё 3-е (са скрынкай з цвікамі)
Як жа гэта агонь страша!Дзіцянё 4-е (з кульком мукі)
А як з козачкаю нашай?(Ідуць далей.)
Чуваць званкі, пасля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закоснік, маршалак і дзве дзяўчыны-дружкі.
Маладая (асоўваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы)
Што тут стала? што тут стала?Ўсё ў дыму, усё прапала!Дзе ж мы сонейка сустрэцім?Галавы прыкрыці нечым.Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае)
Ціха, міленькая, ціха.Як прыйшло, так пойдзе ліха;Пагаруем, пабядуем…Дасць Бог — хату адбудуем…(Горка ўсміхаючыся.)I вяселле дагуляем…Мачыха маладой(выбягае, задыхаўшыся, з боку пажару)
Ах, ах! чым вас прывітаем?..Чула, чула, галубочкі,Вашы звонкія званочкі!..Так усе мы вас чакалі:Каравай прыгатавалі,—А які ж, ах, быў удачны!Каб вы зналі — які смачны!Сват (п'янаваты, панура)
Відно, смачны, бо смалілі,Што аж хаты ў дым пусцілі.Маршалак
Знаць, згуляці захацеліБез шлюбоўнікаў вяселле.Музыка
Але толькі без музыкі —Пад пажарныя скавыкі.Войчым маладога (выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі)
Ну, прыехалі нарэшце!Вось чым сэрцайка пацешце,Малады і маладзіца.Мачыха
Мы ў суседавай святліцыВас ад шлюбу выглядаем;Гаманім сабе, чакаем…Войчым
Як вам ведама — дзе меліАдгуляць ваша вяселле.Закоснік
Ў вашых можна б скруціць ногіНі разгону, ні падлогі.Мачыха
А тут раптам у ваконцыВіднюсенька, як бы ў сонцы!Войчым
Тут у лямант бабы, дзеці.Мачыха
К сваім хатам мы ляцеці…Ўратаваці не прыйшлося.Войчым
Найперш з нашых занялося.Мачыха
Як жа собіла ў час гэткіЗамарудзіць так вам, дзеткі?..Сват (заметна манячы)
Мост зламаўся, ну, праждалі,Покі броду адшукалі.Войчым (панура)
Знаем вашыя мы броды:Гэта так у нас заўсёды.Соцкі (выбягае з парожнім вядром)
А вы што тут сталі ў кучыДы, як мокрыя анучы,Не парушыцеся з месца?То ж не жарты вам, здаецца…Падпаліў ўсіх нейкі злодзей…Зараз воласць з прыскам пойдзе.Маладая свой вянок, сват ручнік, а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару.