Ну, чаго сюды прыпоўз ты?Ці табе не здаў хто рэшты?Чаго лезеш горш каростыІ гішэфты мне псуеш ты?Тут не гандаль, тут не крама:Няма дзёгцю, няма солі…Вон! Засядзь клапом пад трамай,Шукай скарбу ў сваёй столі.Вон адгэтуль! вон са скурай!Я ганю цябе свячніцай:Вечнай плесняй гэтых мураў,Неспажытаю цямрыцай.Хто гішэфты нам папсуе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.

7-е відма

Дужа, дужа так нягодна;Праў свянцоных не шануеш;Гэтай подласцю выроднайСабе пекла прыгатуеш.Скуль ты маеш дазваленнеСкарбам гэтым карыстаці?Прэч адгэтуль безадменна!Ціха сядзь у сваёй хаце.Прэч ад нашага ўладарства!Я ганю цябе павагайНайвышэйшай земных царстваў!Здрадай к свету, к цемры смагай.Хто наш голас не ўшануе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.

Чорны (звонячы ўсё золатам)

Ўправа, ўлева, ўлева, ўправаАплятаці шчыльна, жваваАбручамі ў знак, не ў знакі,Як гадзюкі, як вужакі!

Відмы(сплятаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокал Сама)

Як гадзюкі, як вужакі,Абручамі ў знак, не ў знакіАплятаці шчыльна, жваваЎправа, ўлева, ўлева, ўправа!

Чорны (падымае і стукае аб саганок абломкамі муру)

Гэй, на вырай, гэй, на жніва!Толькі спрытна, толькі жыва.Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева —Па наспелыя пасевы!

Відмы (расплятаючыся і збягаючы з ганка — кожнае ў сваю старану)

Па наспелыя пасевы —Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева!Толькі спрытна, толькі жыва,Гэй, на вырай, гэй, на жніва!

Сам (папраўляе ямчэй у руках тапор)

Што за дзіва, што за сілаТак свістала, скавытала,Штось круціла, штось муціла,Як вяроўкай, аплятала.

Відмы па хвілі варочаюцца ў тым самым парадку, але кожны валачэ з сабою — зачапіўшы пятлю за шыю — таварыша, які, астанаўліваючыся каля Чорнага, кідае яму ў саганок колькі медзякоў; пасля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама, канцом вяроўкі завязваючы рукі.

Таварыш 1-га відма (кідаючы грошы)

Дзед і прадзед пахаліПоле роднае тое,А цяпер мне сказалі,Што яно ўжо чужое.З роднай выгналі хаткі,Як бы ім што я шкодзіў…Эх, нясу ўжо астаткі,Бо за праўду мне ходзе.

1-е відма (садзячы таварыша да Сама)

Вось таварыш для хаўруса,Каб не брала больш пакуса…Сядзьце ціха, сядзьце мірна,Як мак з макам — так абшырна,Як дамоўкі — так глыбока,Як злом камня — так высока.Сэрца шэптаў адчурайся,З тапаром сваім сквітайся.Як ні глянь сюды цікава —Цемра тут закон і права.

Таварыш 2-га відма

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги