Як жа, як я стараўсяСабраць гэтых шалегаў, —І ў калоды цягаўся,І падзённа ў двор бегаў…Сцьжа ціснецца к хаце,Жыта ўжо ані жменькі, —А тут кажуць аддаціЗа шнурок свой вузенькі.

2-е відма

На, і ўчыцеся ахвотыШанаваць закляцця сплёты.Сядзьце роўна і пакорна:Як калоды — так праворна,Як у пні клін — так свабодна,Як дамоўкі — так выгодна.Ад граніцы да граніцыСтраж мая тут — паляўніца.Дум згасіце ўсе праявы:Цемра тут закон і права!

Таварыш 3-га відма

Кабета

Ад усходу да ночыТак йшла ў постаці звінна —Смоллю пот лез у вочы,Хоць круці — кашуліна.А тут платы замногоКажуць, хоць гэтак мала…Наце! Што ж? ваша змога,Наша дзе ні прапала.

3-е відма (з насмешкай)

Вось табе падмога ў працыПа скарб лезці у палацы,Дабівацца ў валадарстваЦёмна-ночнага мацарства.Сядзьце квола, асцярожна;Гляньце там, тут, а трывожна, —Як пыліны — так забыты,Як атопкі — так прыбіту.Ажані тапор з няславай —Цемра тут закон і права!

Таварыш 4-га відма

Аднарукі

Як папраўдзе судзіці —Мне належала б плата.А тут кажуць плаціціЗа якуюсь там страту.Руку рвучы, машынаСапсавалася, праўда,Але ў чым жа я вінны,Калі вінна прылада.

4-е відма

Ўсё да дружбы, ўсё да большайТваім думам збор вясёльшы.Сядзьце роўна, жалязіста,Мазаліста і крывіста;Як дым гутні — так цягуча,Як час векаў — так жывуча,Як авечкі — гэтак дружна,Як падмуркі — так натужна, —Скарб не будзе тваёй стравай:Цемра тут закон і права!

Таварыш 5-га відма

Так усё аплуцілі —Не найсці ў свеце света,І ўдабавак пусціліНа пакусу звод гэты.Ўзялі ўсё — дам апошкі:Капля, кажуць, жалее;Мо хоць трошкі, хоць трошкіНа душы прасвятлее.

5-е відма

Ўжо з пацехай ды вясёлайК табе йду, мой ты дзябёлы.Сядзьце шумна, як расохі,Дурнап'ян, чартапалохі;Як звон пляшак — неўгамонна,Як сама кроў — так чырвона,Як пагібель — так шчасліва,Затуманьце ўсе парывы,Каб не зводзіў скарб ласкавы…Цемра тут закон і права!

Таварыш 6-га відма

Так аплуціў, ачмуціў,Як чарвяк лісток вішні,Хоць і знаю, што круціць,Хоць і знаю, што лішне,Мушу даць, хоць не штукі:Змёў з тачка і паскрэбы;Кажуць, лепшай прынукіНе найсці — як патрэба.

6-е відма

На, і доўга не таргуйся,І па скарб да нас не сунься.Сядзьце ціха, сядзьце скрыняй,Як бы мухі ў павуціне.Як кароўка — гэтак дойна,Як свая цень — так спакойна;Гібка так — як валаконцы,Так працэнтна — як чырвонцы, —І па скарб не лезь аблавай:Цемра тут закон і права!

Таварышы 7-га відма (Двое — старая кабета і падростак.)

Кабета

Каб хаця ужо свечакЯк найболей разнеціў,Каб аж мой чалавечакНа тым цешыўся свеце…На імшу на «задушкі»…За жывёлку таксама…

Падростак

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги