Вецер усільваецца. Словы Чорнага зліваюцца ў нейкую дзікую музыку з бразганнем грошай, шэлестам зараслей і скрыпам дошак забітых вакон і дзвярэй замчышча. З'яўляюцца — то з адной, то з другой стараны ганка — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касцятрупы хціва іх падбіраюць, падыходзяць к саму і цянююць навокал яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенага мелам круга.
1-е відма
Зноў ты, зноў — ты непакоішНаша царства-уладарства;Зноў ламаці — думкі роіш —Праўды нашай гаспадарства.Вон адгэтуль, вон з парога!Скарб пад нашымі замкамі.Вон, якой прыйшоў дарогай:Скарб пільнуе цемра з намі.Хто закон наш не ўшануе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.2-е відма
Што тут робіш? Хто асмеліўПадысці пад хорам гэты?За праступ такі на дзеледаць адказ свой мусіш мне ты.Не на смешкі, не на жартыМы вартуем гэтых зломаў.Скарб пад нашай схован вартай —Не дадзім чапнуць нікому.Вон адгэтуль назаўсёды!І не важся ступіць кроку:Ўсе выходы і уходыНаша мае страж на воку.А хто варты не ўшануе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.3-е відма
Зноў на скарб наш вочы лупіш,Зноў прыбрыў з сваёй пустошы…Здохнеш преш, чым к яму ступіш,Тут не банк, мой ты харошы.Сотні лет і сотні плечаўЗ сотні ніў яго тут клалі,А ты, відма чалавеча,К яму зубы так аскаліў.Вон адгэтуль! Маё дзелаЎ тым, каб скарбу не пакратаў.Я ганю цябе, калелы,Гэтым хорамам заклятым.Хто граніц мне не ўшануе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.4-е відма
Скуль ты ўзяўся? Чаго хочаш?Кім пасланы, кім пазваны?Што з сякерай тут ламочаш —Па скарб лезеш захаваны.Псуці хочаш нам машыныНашай фабрыкі цямрычнай…Вон адгэтуль! вон, скаціна,З сваёй думкай неабычнай!Вон адгэтуль! Тут крануціЯ нічога не дазволю:Я ганю цябе акуццемГэтай хорамнай будоўлі.Хто псуць фабрыку спрабуе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.5-е відма
Ці ты блёкату напіўся,І залішне перамераў? —Аж пад мур наш заваліўсяЗ сваёй востраю сякерай.Не, не трапіў на пару ты,Не туды прывёў бог шкляны…Напаю цябе атрутай,Аж патомак будзе п'яны.Вон адгэтуль, покі цэлы!Я ганю цябе законна:Шкляным звонам, капляй белай, —Царства нашага аслонай.Хто звадзіць шынк наш спрабуе,Я здаўлю таго прынукай:Абручом такім спаўю я,Як вужакай, як гадзюкай.6-е відма