Хоць зарэжце — ўсё мне роўна:На начлезе быў сягоння.Пламя ўгледзеўшы з папару,Ратаваць бег ад пажару…Я не вінен, хоць зарэжце…1-ы голас (з грамады)
Лжэ, сабака, праўду бэсце:Конь згарэў яго у хлеве.Сам
Хоць павесьце тут на дрэве.На начлезе…2-гі голас (перапыняючы)
А з сякерай,Звёўшы хаты, ў воласць мерыў?Сам
Як і вы, бег ратаваціВас усіх, як сваіх браццяў.3-і голас (кабечы)
3 тапаром і галавешкай,Падцікаючыся сцежкай…4-ы голас
Покі што прывяжам к грушы.5-ы голас
Хай жа тут мазгі пасуша,Як агнём агонь гасіці.Сам
Хоць зарэжце, хоць судзіце,—На начлезе быў я толькі.4-ы голас
Ці няма ў каго вяроўкі?3-і голас
Ўсе бярвенні пагарэлі,А вяроўкі каб не стлелі?4-ы голас
Паяса мо хто пазычыць,После ўсё на ім палічым.Колькі галасоў
Хто аб поясе тут думаў!3-і голас
Я сяджу сабе у кума…5-ы голас (перапыняючы)
Гэта ж пояс свой ён мае.4-ы голас (да 5-га)
Я з табою прытрымаю,А хай хто яго развяжа.3-і голас
На вяроўцы ўсё раскажа.Адвязваюць пояс; пасыпаліся з-за пазухі кускі смолкі.
1-ы голас
Во, во! гляньце, чым прасвістаРатаваў усіх нас чыста.Колькі галасоў
Нават смолка для падпалкі…3-і голас
Пэўна мае і запалкі.Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма да грушы, закручваюць рукі назад і звязваюць іх на другім баку грушы.
Сам
Ратаваці бег з папаруУсіх чыста ад пажару.1-ы голас
Хай да дня тут перастое,—Там убачым, што якое…4-ы голас(да сляпой бабы)
А ты май яго на воку.Хутка ўсе адыходзяць у бок пажару.
Сам (панура)
За няма што на вяроўку,Як якога арыштанта…Падростак (выбягае са скрыпкай)
Хі! Якога бачу франта…Вось абняў, як дзеўку, грушу,Нат рукамі не паруша…Я хоць з бабай ажаніўся,Гэты ж к дрэву прычапіўся.(Да Сама.)Дрэнна, дзядзька! НевялічкіСмак пад дзічкай — не ўрваць дзічкі.Ну, пушчу цябе на волю,Вазьмі бабу маю толькі; —Ўсяго першы дзень жанаты,А ўжо хоць ідзі вон з хаты.Адно ты мяне не выдай…(Хоча развязаць пояс, але, аглянуўшыся, уцякае.)
Старая, за ёй нявестка падбягае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са слязьмі к Саму.
Старая
А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаўХаткай, намі так без жалю?Стары (панура)
Ці то праўда, што казалі?Старая
Ўсё бацькам сказаць павінен.Сам (з болем)
Хоць зарэжце, я не вінен:На начлезе быў… 3 папаруРатаваць бег ад пажару,А яны мяне…Стары (перапыняючы)
Конь быў дома.Старая
Бег са смолкай і саломайЎжо пад воласць, кажуць людзі.Нявестка (галосячы)
Што ж, міленькі, цяпер будзе?Ў ссылку могуць засудзіці,А мне хоць ідзі ў свет з дзіцем.Стары (глуха)
Не жалеў ты бацькі, маці,Ані жонкі, ні дзіцяці.Старая (слязліва)
Колькі бедненькаму мукі:Збілі так, звязалі рукі.(Хоча развязаць.)
Стары