Дай гасцінец, дай дарогу!..Жыў ніхто тут не залежа:Ўсіх пазводжу, ўсіх парэжу!Вось так жніва, вось пакоша!Дзе мой муж, дзе мой харошы?Няма мужа — і так дужа:Ўсюды пойдзе крыві лужа.(Углядаецца на сляпую пад грушай.)Ты са мной яго жаніла,Ты яго мне і спаліла…Давай горла, бо іначайСвету боскага не ўбачаТвой паглёд, змяя, вужача.

(Хоча кінуцца з нажом на кабету.)

Падростак (падбягае і хватае ззаду за руку)

Што ты, цётка, звар'яцелаЦі мо блёкату пад'ела:К сляпой лезеш без баязні,Як угледзіць, справіць лазню.Чым людзей тут заразаці,Лепш пільнуй свайго дзіцяці…

Вар'ятка (спачатку тузаецца, але пры слове «дзіцяці» выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку)

Лю-лі, лю-лі, мой сыночак!Лю-лі, лю-лі, сакалочак!

(Дастае грудзі і хоча карміць.)

Падростак (сам да сябе)

Проста з поля сышла цётка.

Вар'ятка

На, пассі, на, дзіцянётка!Ты не вер, што кажуць людзі,Быццам таткі ўжо не будзе.

Падростак (сам да сябе)

Жджы к Пятру сырка, матуля.

Вар'ятка

Маеш мамку, а татуля?..(Неўспадзеўкі к падростку.)Я з табою ажанюся.

(Хоча абняць яго.)

Падростак (сам да сябе)

Клёпкі ўсе згубіла, мусіць.

Вар'ятка

Толькі як вяселле ўстроіць?

Падростак (сам да сябе)

Трэба бабу супакоіць.(Да вар'яткі, паказваючы скрыпку.)Я пайграю — ты паскачаш.

Вар'ятка

А вянок дзе?

Падростак (паказваючы на грушу)

Ці ж не бачыш?

Вар'ятка (дастае вянок і кладзе на галаву)

А як з сватам і дружынай?

Падростак (сам да сябе)

Ну, нявеста! каб лепш згінуў.(Да яе.)Я ўсім буду, мая душка,—Разам — сватам, мужам, дружкай.

(Дастае з грушы хвастач і — як сват — закручвае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісцямі галінкі і прычэплівае к грудзям.)

Вар'ятка

I музыкай, і музыкай.(Глянула на сляпую і кладзе на галаву ёй кусок сухой галіны, скруціўшы абручом.)А ты, імасць, будзь нам сваццяй!

Падростак

Час вяселле пачынаці.

Садзіцца на калысцы і пачынае іграць і прыпяваць; вар'ятка, цянюючы каля грушы, падцінае яму на языку.

Былі ў бацькі тры сыны,Гоп-я!Да ўсе ж яны Васілі,Гоп-я!

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць і з плачам кідаюцца да вар'яткі)

Мама! мама! дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята!(Далей прыпявае пад музыку з падросткам.)Адзін коні пасе,Гоп-я!Другі лапці пляце…

Пачуўся з боку пажару гоман і крык: «Дзяржы моцна! Бі, колькі улезе!»

Падростак (прыслухаўшыся, ускаквае)

Цяпер, жонка, давай драла,А то, каб не перапалаI табе, і мне таксама.

(Выбягаюць абое.)

Дзяўчынка і хлопчык (бегучы за вар'яткай з плачам)

Дзе наш татка? мама, мама!

Увальваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама.

Сам

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги