Нявестка (з дзіцем на руках, таксама нагінаючыся)
А як змучыўся усенькі!Сам (ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла)
Ратаваці бег з папаруУсіх чыста ад пажару.Старая (садзячыся з Сляпаяй наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна)
Што рабіці, што чыніці?Нявестка (нагінаючыся над дзіцем)
Няма чым і пакарміці:Як спужалася, заныла,Малако ўсё…Стары (глуха)
Ўсё скасіла,Прыскам, попелам пакрыла.Сам (з сумнай жаласцю ўглядаючыся на дзіцянё, каторае працягвае да яго ручачкі)
Хіба ты, падросшы, дзетка,Будзеш бацькі свайго сведкай.Маладая (уваходзячы з маладым, горка ўсміхаючыся)
А цяпер вяселле справім.Малады (таксама)
Ежай, водкай стол заставім.Садзяцца на старане, абняўшыся, сумныя.
Сват (за ім уваходзяць музыка і дружына)
Прыстаў з стражнікамі едзе,Затрымаўся толькі недзе.Музыка і дружына(разам)
Кажуць, едзе на дазнанне.Стары (панура)
Як згарэла ўсё дазвання!Падростак (са скрыпкай, разглядаючы ўсіх)
Ну, цяпер-то ўжо вяселлеНе такое, як мы меліСа сваёю маладухай,Рэзнуць можна ім ад вуха.(Строіць скрыпку.)
Музыка (усхапіўшыся)
Ты дзе скрыпку ўзяў, псяюха?Уваходзяць прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Усе ўстаюць, сядзяць толькі сляпая, падростак і Сам.
Прыстаў
Что, друзья моі,— нешчасце?Колькі галасоў
Так, так, барынька, прапасціНі на грош усім нам трэба.Прыстаў
Ну, ну! ласкаў Гасподзь з неба.Цяпер толькі, мае брацці,Ў пратакол усё спісаці —Як і што— я мушу тутка.Войчым маладога
Гэта пойдзе, барын, хутка.Прыстаў(садзячыся на падстаўленай яму лаўцы і дастаючы торбу з паперамі)
Ну, кажыце, як было ўсё.Мачыха маладой
Так пайшло, як пачалося…Соцкі
Што ж, пішыце: ўсё згарэла,Толькі воласць ацалела:Двор памог уратаваці.Прыстаў (запісваючы)
А з людзей?Голас з грамады
Дзіцё ў хаце,Ну і мужа кабяціны(паказваючы на вар'ятку)Гэтай спёк агонь.Прыстаў
Прычына?Колькі галасоў
Падпаліў во гэты злодзей.Мачыха маладой
Каб яму дна…Прыстаў
Годзе, годзе!Войчым маладога
Ўжо пад воласць…Прыстаў
Як завецца?Колькі галасоў
Сам.Прыстаў
Пакуль што разбярэцца,Трэба ўзяць яго пад стражу.Колькі галасоў
Няхай добра суд накажа!Прыстаў
Дзе бацькі?Колькі галасоў
Ў такога звера…Прыстаў
Ё ў мяне для іх папера.Стары і старая (падыходзячы к прыставу)
Гэта, барынька, мы будзем.Прыстаў
Вота ж тут стаіць вам, людзі:Даў на вашае прашэннеГубарнатар разрашэннеІ праезд дзяшовы тожа:Ў хадакі ісці сын можаВыбіраць зямлю ў Сібіры.Стары і старая
Дзякуй, барынька, вам шчыра.Прыстаў (складаючы торбу)
А цяпер бывайце жывы!Колькі галасоў
I вам, барынька, шчасліва!Прыстаў (да стражнікаў, паказваючы на Сама)
Забіраць яго з сабою!