Не чапай без часу, маці,—Гэтым нам не ўратаваці,Толькі можа стацца горай.Усё роўна ўжо дзень скора:Наверх праўда выйсць павінна.Хоць бы мела ўзяць нам сына.

Сляпая (уціраючы слёзы)

Так ці сяк — не вернем хаткі…Прынясем пайдзем астаткі.

(Уздыхаючы, адыходзяць.)

Падростак (падбліжаючыся)

Нудна, дзядзька! Мамка з таткам,Ну, і жоначка з дзіцяткам.Пагасціўшы, разышліся:Па апошняе пайшлі ўсе.Пакуль зноў хто прывандруе,Я на памяць падаруюПаясок табе твой, дзядзька,Пажалею лепш, як бацька.

Развязвае Саму рукі, той бяссільна асоўваецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку.

Сам (панура)

Ўсё згарэла, ўсё, дазвання —3 хатай воля і прыстанне.Слепа стануць сведчыць людзі,—Суд у катаргу засудзіць.3 усім родным разлучуся…Не вярнуся, а вярнуся —Уся вёска сходку скліча,Мне праступкі ўсе паліча;Скажуць: ссыльнага не трэба…Зноў без хаты, зноў без хлеба…3 дзіцем жонка ў чужых згіне,А бацькі — у жабраніне…На пагібель, на скананнеЎсё згарэла, ўсё, дазвання.

(Гаворачы ўсё гэта, круціць у руках пояс, мацуе і мяркуе яго даўжыню і жудка ўсміхаецца.)

Падростак (раптам перастаючы строіць скрыпку і ўглядаючыся ў адзін бок)

Зноў сюды прэ мая жонка.

(Саскаквае са стала і ўцякае.)

Сам (як шалёны, ускаквае на стол і завязвае за сук грушы пояс)

Будзь шчасліваю, старонка!

(Укладае галаву ў пятлю і вісне.)

Вар'ятка (улятае — таксама — з галавешкай і вянком)

Дзе мой нож? усіх парэжу!Ніхто жыў тут не залежа!(Хватае, угледзеўшы, тапор.)Усіх парэжу, як авечкі,—Пасяку ўсіх драбней сечкі!(Глянуўшы на вісячага Сама.)На пачатак гэту йгрушкуУ сама горла трапіць мушу.

Ускаквае мігам на стол і замахваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перасякае яго. Сам, яшчэ з знакамі жыцця, наліцца на зямлю. У вар'яткі выпадае з рук тапор; сыходзіць са стала і пачынае зноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне.

Вар'ятка (снуючы кругом грушы)

Лю-лі, лю-лі, мой сыночак!Лю-лі, лю-лі, сакалочак!

(Туліць і хоча карміць грудзёй.)

Сляпая (маўчаўшая дагэтуль)

Што тут творацца за дзівы,Божа ты мой літасцівы?!Стогнуць, плачуць і рагочуць…Што ім трэба? Чаго хочуць?

Дзяўчынка і хлопчык (выбягаюць, ужо саўсім збедзіўшыся і асалавеўшы, і чапляюцца за спадніцу вар'яткі)

Мама, мама, дзе наш тата?

Вар'ятка

Вон, ягнята, вон, шчанята!

Снуе далей навокал грушы; дзеці ад яе не адстаюць. Выходзяць, несучы лаву і другое ламаццё, стары, старая і іх нявестка.

Стары (садзячыся ля стала на зямлі; панура)

Ну, цяпер, ужо дажынкі.

Старая (нагінаючыся над Самам)

Адвязаўся, бедачынка,Сам адплутаўся, міленькі.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги