Ціха… Прыпомніў: ёсць мел у мяне.(Знаходзіць за пазухай крэйду.)Ўчора на мысль мне ўзляцела…Чуў, што і поўнач тады не чапне,Круг абвясці толькі ўмела!(Садзіцца пасярод ганка — бокам к дзвярам — на кучы друзу і крэйдай абводзіць каля сябе круг.)Вось мо цяпер і спазнаю усё,Як знайсці к скарбу дарогу;Ў поўнач тут, кажуць, сваё йдзе жыццё,Толькі б не знацца трывогай.Трэба хоць песню злагка зацягнуць, —З песняй смялей, кажуць людзі;Мыслі благія далей адлятуць,Шорах так страшан не будзе.(Пяе.)Атуманіла ночанька цёмнаяНашы нівы і нашы сялібыІ ўсім песню пяе непрытомную,Ў запацеўшыя звонячы шыбы.Ва ўсе сцежкі блізкія, далёкіяНеспажыты ўплутаўся хвораст,Сцяг-прысады стаяць адзінокія,Агняцветны не выгляне пораст.Не заходзіць, ідучы прысадамі,Падарожны з далёкага краю;З добрай весткай, з ласкавымі радамі,Аб жыцці-нежыцці не спытае.Не заходзіць ніхто к нам са светачам,Як пажар, як агністае сонца,Неразвейнага, вечнага свету чымАслабеўшай уліў бы старонцы.Ходзім, блудзім, снуем без прыстанішча,Адпраўляем старыя малітвыНа забытым самымі курганішчы,Дзе спяць сведкі нявыйграных бітваў.Адно ветрам асіны хістаюцца,Дзе сном слава заснула нязваным,Ды круччо на пажыву злятаюццаСудзіць суд над жыццём закаваным.Гэй ты, гэй! наша ночанька цёмная,Завагніся ты сонца пажарам,Распалі нашу долю заломную,Не пракляццем, а божым будзь дарам!(Перастаўшы пець.)Нейкую кашу, бадай, не з дабромЛіха ўжо, знаць, заварыла;Свіст, бразгатня, тупаніна кругом.Што за нячыстая сіла?!Проста рабінава ночка прыйшла!Жудасць — дзе вока не кіне…Пацеры спробую, можа, імглаГэта шыпучая згіне.Шэпча пацеры. Чорны свішча; з'яўляецца чалавек у лёкайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, знікае. Чорны запускае ў сярэдзіну саганка руку і, падымаючы адтуль жменю золата, падтрасае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валяцца зноў у гаршочак; Чорны зноў іх адтуль бярэ і так усё перасыпае. Сярод ночнай цемры золата блішчыць чырванасмольным жудкім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка.
Чорны
Дзын-дзын-дзын, звіні, як жалеза,Золата, звонка-званіста;Звіні па жалезных нарэзах,Дзын-дзын-дзын, звіні ў звон ірдзіста.Звініце ў звон золата, лозы;Сыкайце, гадзіны, з гнёздаў;Звініце ў звон золата, слёзы;Бліск свой гасіце вы, звёзды.