“БЕЛАРУС”За лясамі, гарамі высокімі,там, дзе Нігер зялёны цячэ,пасланцамі яны яснавокіміу гвінейскай чужой баразне.Рукі цёмныя, чорныя твары,светлых сэрцаў напружаны стук:то пяюць у трапічным абшарынаш матор і тамтэйшы жаўрук.Мо са словам і я не спазнюся,хоць цяжкія да песні шляхі...Каб ляцеў той прывет з Беларусі,што калісь адны гусі нясліад іржавай балотнай вады,ад сіўца, што не зведаў касы...З ЖЫЦЦЯ......Адгрукала, хмары камечачы!І свеціць, усё больш аддана,сцябло пад кропелькай гнецца,пасмачкі пары над плотам...Малыя па зелені лужынто моўчкі, то з віскатам радасці,крышаць ружовасцю пятаклюстранасць тонкую, чыстую.Птушкі ўладкоўваюць пер’е.А галіны – кроплі страсаюць.Ім, галінам, што ж застаецца?Іржа на цвіках іскрыццапраз пасмачкі пары над плотам.“Ціў-і” аўсянкі, як з камертонам...А з вокнаў, наўсцяж расчыненых,Бетховен з-пад пальцаў дзіцячых:“Сурок”... прыўзняўся, таўсматы,лупіць сумныя вочкі...Пасмачкі пары над плотам –промні мокры бетон шліфуюць.Пракаціліся дзверы-плітапа рэйках профільнай сталі –цішыню і паўзмрок у сховішча!Дзяжурны, “Ціў-і!” пачуўшы,лена ў кроне шукае зрокам......Гадзіна яшчэ да змены......Недзе побач патрон стандартныз дапамогай затвора нячутнапрапаўзае памалу ў патроннік.