ЖАРТАЎЛІВАЯ СЕЛЯНІЯДАМяне – ужо не будзе. А гэты месяц,святлом наліты, як болем,узыдзе нячутна над чорным лесамплысці паважна над полем.Над перапёлачкай: плакаць даволі,ножкі застудзіш па росах...Ох, доля, доля, матухна-доляціхагалосых і босых!..І неўзабаве – над нашым садам:па верхавінах прыгнутыхвішань-чарэшань бляскам-прынадайселяніяннай атруты...Адводзіш позірк?.. Няўжо напалохаўпрывід лунатычнай хваробы?Усё ж памяркоўна і без падвоху...Мне гэты бляск – даспадобы!..Такі знаёмы – ці не з калыскі?..ночкай санлівай над домам...Недасягальна далёкі. І блізкі.Нічый – і усім і нікому!.....Ледзь чутна, шчыра кляў яго злодзей –выплыў з-за хмар нечакана!..Дзяўчо дакарала: – Што ж позна ўзыходзіш,а твар хаваеш так рана?Які ўжо раз безнадзейна спытаю:– Сустрэча з любым ці будзе?А ты – усё бокам, бы хата з краю...О, нават месяц – як людзі.... . . . . . . . . . . . . . . . . ....Што ж, дзякуй, месячык. От, давялосяяшчэ раз поўняй сагрэцца:перагарнуўшы ў памяці штосьці,як прахалоду на сэрца...***Радасць-вечар у бяздонні начырастварыў і нюансы, і колер.Вернай птушкай далонь на плячы,не зляціць, не пакіне ніколі!Слаба бэзам заносіць здалёк.І асфальт ад зямлі халадзее.Што ні вечар – імчыць сакалок!І на радасць – душою гібее:Хто прыдбаў гэткіх зор над табой?Кім пялёсткі прыдуманы ў кветак?Басаножкі іскрыстай луской,пад якімі прыціхла планета?Крок у крок, прыпыняцца не час:ноч усё гоніць, а ранак не блізкі...***АльфеЛя брукаванкі буйна шыпшына,над стужкай бруку танок стракоз.Глухне надзея ў шоргаце шынным,ценню кароткай ляціць пад адкос...Побач!.. Праскочым, сустрэчы не будзе –надта ўжо доўгім чаканне было…Адтрапятала пад ветрам на грудзе,як страказы палахлівай крыло,адвіравала бясконцасцю думак,смелых і яркіх, як сонца з-за хмар.Ды растварылася ў зборышчах тлумных,увесь адзіноты спазнаўшы цяжар...Цяжка прыняць усю віну за няўдачу.лёгка ўявіць, што чакае далей:крок машынальны маршрутаў наўдачу,клямкі чужыя чужых дзвярэй,усё новых заняткаў канвеер бясконцы –каб думкі прысталі, адчуўшы ярмо...Каб здагадаліся: тут пад сонцамшмат пуцявін і напрамкаў лягло...З-за павароту – схілы пагоркаў,зноў цвет ружовы, пышней і ярчэй.А дух палынны, цяжкі, прагорклы,ліпне на губы і да вачэй.І лямант ад бруку. І ўсё лапочабрызент, напяты над галавой.Слупы, кіламетры. І так да ночы...Якая павінна несці спакой!..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги