***Цёплы вечар. Ціхая ноч,разрасліся даўжэзныя цені.Расцвітае нарцыс, не суроч...На нябесным скляпенніўраўнаважаны месячны бляск –прападаюць драбнейшыя зоры.Прыглядзіся: яшчэ адзін разсвет сваё, патаемнае, дорыць...А праявы чужога жыццямаюць голас праўдзівы і гучны.Чуеш? Шэпча аб нечым зямля –голас дзіўны, шчасліва-пакутны...Затаіся, чакай: зараз ветрык пачнеперамешваць над кветнікам пахі!..***Дужы вечар ночы чакае –Песні-явы, сноў чыстых.Прыпыніўся, маўчыць прамяністы.І усмешка па твары блукае...Дзікі голуб – тонкі пярсцёнак –знік у кроне ліловай акацыі.І пара першай зорцы займацца там, на небе, на небе зялёным...То яна: цёплы подых і крокі!..Водсвет захаду комін пакінуў,цені ніцма на сцежку, на гліну...Яркі след! – дробны ”МІГ”, адзінокі,забірае вышэй і вышэй...Кропляй, кропкай... знікае з вачэй...***Па-над таполямі бязважкі белы пух,нястомнай ластаўкі праменьчык чорны –палёту след, адбітак бездакорнына бездань сінюю і чысты, белы пух.Дакладная дуга – бетонных праслаў рад,нібы магутнай ускінутых рукою.І ветрык міру, працы і спакоюпраз захаду разліў і тапалёвы рад.Аб чым цвіліць маленства угары,мне не даведацца. А ветру крокіне палічыць. Празрысты і далёкіўжо месяц праявіўся угары.І ўсё цяплее у грудзях ад чыстыхгадзіны шарай дотыкаў празрыстых...***Рэдкую хмарнасць над гаемноч неўзабаве зглыне...Выплыве месяц, яго запытаем:– Аб чым жа салоўка пяе?– А ні аб чым. Чалавеку, вядома,чуецца родны матыў,той, што прысніў, ну а потым нястомнаскрозь праз жыццё пранасіў....Моўчкі рассоўвае пасма дарогікупкі алешын у бакі,і неўзаметкі ясны, двухрогі,лёгкія хмар чаўнакі...Узноўлены пошчак класічнае гамызор прастаўляе ўгары,а ў перспектыве – патрэбны напрамакроўны агонь на бугры.Ціхае вогнішча з лап не смаловыхкветкай ўзышло на зямлі,перапыніўшы пачатак размовы:– Хлопцы, здаровы былі!..Моўчкі пасунуцца: – Месца ўступаем,вечар не грэе, маўляў...Чуеш, як сыпле нястомны над гаемводгукі свойскіх праяў?Чую! І ноч, і заслухаўся месяц,плазам дарога лягла.З-пад у зеніце схаванага крэсіваіскра над намі прайшла...***Верас дробны, худаватае сцябло.у сасонніку задуха – не стрымаць.На пясках тут ці буяла што калі?Светаяннік вырас кволы!.. Без яго – ніяк!Тут скупыя краскі і прастор.Белыя слупы высакавольтныя. І да суніцпрыгажуняў пяць ці шэсць.Трактарыст пайшоў па вермут у сяльпо.Праз гадзіну вернецца. Зноў ціха паляжым,з цыгарэты вялай смокчучы дымок.Спомніцца:а недзе ж сельва – на зямных дражджах!.....Жонка на гадзіннік глянула:– Ужо ж павінен быць...***Яловы тонкі вочап.Жалезны круг вядра.Дапялі зорак вочыкалодзежнага дна.Гараць таемным бляскаму мяккай чарнаце,шкадуючы заўчаснаупартага – мяне?Пакепліваюць ціха:– То ж не юначы век!Агню ці прахалодышукае чалавек?Ці той гарачай згубы,ці толькі прагу збіць?Перасыхаюць губы?І ў грудзях смыліць?Ім – сохнуць, бо чакалі,а сэрцу – успамін?На цёмнай ночы хваліці ж мала іх, прычын?... . . . . . . . . . . . . . . . . . .Прадоння подых волкі.І пляск глухі вядра.Загойсалі асколкічакання, зорак, дна,надзеі нетрывалай,як зорка на вадзе...Ноч марна адгучала –мо дзень не падвядзе?..