ДАРОЖНАЕ...Усё ядловец між соснамі, соснамі.Дзе ніжэй – усё альха ды альха.Крок за крокам, зімою ці вёснамі –дзён ланцуг без пачатку, канца.... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .На дзялянках, ад лета не бачаных,пасядзець на смаловых карчах.Нешта знойдзена. Мусіць і страчана,калі гэтак няўтульна ў грудзях...Мо прытомяцца думкі-бадзягі?Мо падорыць лясная сям’ятой няўлоўнай зямной раўнавагі,так патрэбнай жывому штодня?Вунь як промні праз шторы лістотынетаропка снуюць, каб дайшласіла іх да найменшай істотытут, на зрэзе збуцвелага пня,разбуршыньваюць кроплі жывіцы...І ў прагалы вядуць, дзе нямаужо ствалоў, а затое іскрыццасвежым жвірам адхон палатна.... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Эх, дарога, дарога бетонная,колькі сіл ты ўзяла пад сябе!Ужо прывыклі лічыць мегатонаміўсё, што час нам аберуч нясе!..Ад імклівых загонаў Батыевых –толькі пыл здратаванай раллі! –на шыкоўныя ўезды такія мыўсё дазволіць сабе не маглі...Праімчаць пад гудкі, адгалёкаюць,анекдотамі бавячы час.Прывіталі б сціплей сінявокую,калі ўжо завіталі да нас!Прыпынілі б “Рэно” адмысловыя,саступілі бы з пліт на мурог:што ж гуляць з рэчаіснасцю ў хованкі,бакавых не пазнаўшы дарог?Што ж ты, час, пад сучаснасці знакамстолькі ўмоўнасцей розных нясеш?!І праводжу амаль абыякаваІмпазантна-святочны картэж...Воўчым лыкам, лазою, крушынаю,дробным лісцем спрадвечных суніцпамячаю чаргу безупыннуюяркіх, шэрых, ніякіх дзянніц...Зноў ядловец, пяскі незайздросныяды прымятая колам трава.І аблокі над мудрымі соснамі.Не лічы, бо няма ім канца...НА РАДЗІМЕМАГІЛЫДзедаў, прадзедаў вечны спачынак.Воддаль, у тых жа пясках, – янычары.Соснаў велічных шэпт безупынныў спёку, слоту, дзень зноўку бясхмарны.Кроплі сіняга кінуты ў зелень.Белы крэмень на шэрай зямлі.Шаблі Ўсходу наскрозь праржавелі,па капцах чабарком узышлі...Час чыесь там падлічвае крокі,назапашвае радасць і жах.Моўчкі неба праз хмары-аблокітчэ блакіт па жалезных крыжах...ТРАКТАРЫСТКАШчок ружовасць ад свойскай вяргіні,рычагі змазалілі далонь.Мой ты, штампам народжаны, сіні,тут гарачы канвеерны конь!Сіл зямных набіраецца колас,свой, пшанічны, жытнёвы, святы!Песня просіцца ў высі і ў голас.Эх, той клуб за чатыры вярсты!І за хлеб “дзякуй” скажа не кожны...Ды аб чым тут, такое бяды!..Лугу дальняга подых мурожны,пругкіх колаў палосы-сляды!..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги