ЯЛІНАУ гушчары запаведнага лесувёрткай сцежкі заблытаўся след.Праз імжы праступае завесусухастоіны грузны шкілет...Мох сыры, павуцінне па гліцы,набрынялы ад вільгаці грыб;толькі думцы адсюль і прабіццада далёкіх, утульных сяліб...Больш стагоддзя, бадай, прастаяла,німбам сонца вянчаючы ствол...Смерць, Фінал. Ды дзесятак бязмаламаладых паднялося вакол.ПАЎДНЁВАЯ НІЗКА*** На камені ўладкаваўся ён,зялёныя заплюшчыў вочы.Ні дня яму, ні ночыўжо тыдзень. О старэчы сон!І чайкам гойдацца няма на чым,і процьмы баязліўцаў асмялелі:палоняць берага пясок і мелі –ляжаць упокат праведны з благім.Ні дна б яму, ні ночы!..Трызубец крабы точаць...Нептуне! Ці ж радкамі перадам,як ружавеюць пад усмешкай летапрапорцыі чароўных дамі ножкі пульхных дзетак?ДА МОРАРазгорнешся... А сіл няма стрымацьні голас твой, ні ўспененае цела.Убачу першы знак – малы грабеньчык белы –і буду разам з чайкамі чакацьз тужлівым пачуццём уражлівай істотына твой жыцця суровы пераказ.І з горыччу пытаць (ужо каторы раз!):– Хто я? І што – ты?Нязменны зор шляхі. Палярная вяла,каб перасільваў, колькі сіл хапала,свой страх, твае бясконцыя валы.І плакаў узрушаны, пазнаўшы кліч жытла –дрыготкі твар агню на родных скалах.Я, велічны. І ўсё ж такі малы!..***Ужо вецер ветразі ўзялі. І першы вал,што нарадзіўся там, за шэрым небасхілам,ударыў, у свае паверыў сілыі знік, і зноў цалуе шчокі скал.На рэйдзе, дзе іх, велічных, трымаефундамент ім патрэбны – глыбіня,застылі, тоячыся на экране дня,пяць сілуэтаў у арэолах чаек.І раптам – рэзкі свіст. І шторму зыркі знактрапечацца на клоціку*, а ўзняцца – аніяк.Пад кілем мрок. Над ім – гарачынямашынных сэрцаў непамернай сілы.Той вечны бой, у якім усё няманаяўнай перамогі – каменя магілы!* Клоцік – частка карабельнай аснасткі для вывешвання сігналаў сцяжкамі. НА ЧУЖЫНЕЯк Базыль ў паходзе канаў,
ўсё старонку сваю спамінаў...
М.Багдановіч У бухту на захадзе сонцабелыя яхты зайшлі.– Ці не бачылі вы зямлі,па якой я сумую бясконца?Тут апошні прытулак мой.Вам – толькі ад шторму ўкрыцца.Вам – пашэнціць. А мне – мо прысніццакуст каліны над ціхай вадой?..Ля гары, што завуць Аю-Даг,тлеюць косці паўночных бадзяг...За якія ж, мой Божа, грахі?Што ў серцы збалелым нясуцьгневу полымя, горычы ртуць,ціхі сум саламянай страхі?..