Аднойчы раніцай вядомы рэжысёр Гай Фіч, напярэдадні збіты Крузам у пабе, прыкладваючы лёд да зламанага носа, зразумеў, што гэты д’ябал з анёльскай знешнасцю ідэальна падыходзіць на галоўную ролю ў ягоным чарговым фільме. Таму адразу ж прапанаваў хлопцу працу. Той з радасцю прыняў прапанову, якая дазваляла нарэшце аддацца душэўнаму імкненню да творчай прафесіі. Спярша ўсё было ў навінку, але Круз быў не дурны, ды хутка прыстасаваўся да новых правілаў гульні.
Фільм стаў вельмі папулярным, а Дэрбу засыпалі новымі прапановамі роляў чароўных, але небяспечных хлопцаў. І чым больш з’яўлялася фільмаў з ягоным удзелам, тым больш жанчын хацелі яго, тым больш мужчын імкнуліся быць падобнымі да яго. Бонусам новага статусу была магчымасць мець любую жанчыну, якую пажадае. Неўзабаве рытму яго жыцця адпавядала да двух-чатырох роляў на год і адна-дзве новыя жанчыны на тыдзень.
Аднойчы Круз злавіў сябе на думцы, што чым больш паспяховым і папулярным становіцца, тым часцей яму неабходны сэкс і тым часцей ён пачынае любавацца сваім адлюстраваннем у люстэрках, вітрынах і нават лужынах. Атрымлівалася, што Дэрба глядзіць на ўласнае адлюстраванне па некалькі соцень разоў на дзень. Ён не проста любаваўся сабой, а пажыраў адлюстраванне позіркам. Асабліва падрабязна разглядаў сябе ў ванным пакоі пасля душа, малюючы ў фантазіях розныя сцэны са сваім удзелам, і заўсёды гэта суправаджалася эрэкцыяй. Разам з самалюбаваннем узрастала і патрабавальнасць, а знайсці прывабную жанчыну станавілася ўсё больш складаным. У хуткім часе Круз не мог знайсці аніводнай большменш прывабнай асобы. Ужо на трэці дзень пакуты невыносна ўзмацніліся, жаданне раздзірала знутры, але жанчыны цяпер выклікалі агіду. Каб не з’ехаць з зглузду, можна было мастурбаваць, але не было на каго. Ён жадаў, але не мог выявіць аб’ект жадання.
Знураны, але не пакінуты самалюбаваннем, зноў разглядаў сябе ў ванным пакоі. Старанна абводзіў позіркам магутныя рукі, рэльефны прэс, велізарны пеніс. З радасцю і жахам зразумеў, што гэтым аб’ектам жадання быў ён сам. Рука, як шалёная, абхапіла чэлес. Стомлены, ён паваліўся на ложак. Цяпер дзень за днём ён мастурбаваў на сваё адлюстраванне па сем разоў за суткі. Ідэя заняцца сэксам з самім сабой узнікла выпадкова – яго гнуткасць дазволіла такі эксперымент. Большага задавальнення Круз яшчэ ніколі не атрымліваў. Прыходзілася чаргаваць анальны і аральны сэкс, бо пасля некалькіх дзён паўстаў востры боль. Часам мастурбаваў, але не мог утрымацца і зноў гвалтаваў сябе да крыві. Яго рукі, рот, анальная адтуліна былі скалечаны, калі служачыя гатэля знайшлі яго голым у лужыне крыві. Напачатку думалі, што на яго напалі, але калі ў лякарні Круз узяўся за ранейшае, паліцыя спыніла расследаванне. Штомпка дыягнаставаў у яго сэксаголію і нарцысізм.
Галава амерыканскага мастака армянскага паходжання Аршыля Горкі пасля дзевяноста дзевяці спробаў павесіцца аддзялілася ад цела. Галава і тулава прызвычаіліся існаваць паасобку. Частыя спробы суіцыду сталіся вынікам трагічнага лёсу гэтага геніяльнага мастака – аднаго з заснавальнікаў абстрактнага сюррэалізму.
Нарадзіўшыся ў маленькім сяле, Аршыль рос слабым і хваравітым хлопчыкам. Уся трагічнасць яго далейшага жыцця праявілася ўжо ў дзіцячыя гады, калі пачаўся генацыд армян. Трох сясцёр згвалтавалі і жорстка забілі. Яму з маці ўдалося збегчы ў Расію, бацькі ж даўно не было з імі. У чужой краіне ў іх не мелася ні грошай, ні дому, ні блізкіх. Каб зарабіць хоць нейкія сродкі для існавання, маці працавала кухаркай, прадаўцом, прыбіральшчыцай. Сам жа Аршыль не толькі працаваў, як і маці, у некалькіх месцах, але часам займаўся крадзяжом. Толькі цудам яму ўдавалася пазбягаць пакарання.
Праз тры гады пасля ўцёкаў з родных краёў маці памерла. Цяпер ён застаўся зусім адзін. Магчыма, калі б не прапанова сябра адправіцца ў Амерыку, ён працягваў бы красці ды неўзабаве скончыў свае дні на шыбеніцы або ў турме. Далёкі край уяўляўся казачным аазісам, дзе ўсе жывуць у дастатку і шчасці. Раней Аршыль не задумваўся, але цяпер дакладна ведаў, што менавіта туды, за акіян яго цягне больш за ўсё. Менавіта там ён здабудзе спакой. Мінулае жыццё цяпер прыгадвалася як пекла. Таму, сабраўшы пажыткі ў маленькую торбу, адправіўся ў дарогу, нават не дачакаўшыся сябра.
Шлях быў доўгім і цяжкім. У некаторых месцах даводзілася затрымлівацца па некалькі тыдняў, а то і месяцаў, каб знайсці сродкі для далейшага падарожжа. За гэты час перабраў мноства прафесій. Часам браўся маляваць шыльды для крам і тэатраў. Менавіта тады вырашыў, што яго прызванне варта шукаць у мастацтве. На дзявяты месяц Аршыль дабраўся да Брытаніі, дзе ўладкаваўся мараком на судна, што належала гандлёвай кампаніі British Trаdе ды накіроўвалася ў ЗША. Увесь вольны час на працягу плавання сыходзіў на творчыя эксперыменты. У якасці палатна выступалі абрыўкі паперы, непатрэбныя цыраты ці старыя скрынкі. Але бывала, што зрэдку меў зносіны з іншым матросам на імя Джэйк, які добра быў дасведчаны ў тэндэнцыях сучаснага мастацтва.