Таму я, каб вельмі не засмучаць самога сябе, вырашыў пайсці ў басейн. Гэта, вядома, не пляж, але можна купацца. Але і туды, на жаль, мяне не пусцілі. «У майтках нельга, патрэбныя плаўкі», ― сказаў начальнік басейна, які быў вельмі падобны да начальніка пляжу. Тады я, каб канчаткова сябе не засмучаць, вырашыў вярнуцца дадому і пабоўтацца ў ванне. Калі я вярнуўся дадому, мае майткі абурана сказалі:

– Мала таго, што тваё пуза прышчамiла гумку, дык нас яшчэ і нікуды не пускаюць. Мы больш не жадаем быць майткамi! Мы лепш парвемся, чым будзем майткамi! Так жыць больш немагчыма! Досыць!

З гэтага дня называй нас плаўкі. Хаця не. Плаўкі ўжо існуюць. З гэтага дня называй нас «шляўкi»! Мы будзем як плаўкi, але яшчэ круцейшыя!

Я вельмі любіў свае майткі, і не хацеў, каб яны парваліся. Не! Ні за што на свеце! І я вырашыў, што буду называць свае любімыя майткі шляўкамi. З таго дня мы з шляўкамi зажылі душа ў душу. Мы хадзілі ў дарагія рэстараны і клубы. У стрыптыз-бары грошы засоўвалі ўжо не ў стрынгі танцоўшчыцам, а мне ў шляўкi. І ўсё было б добра, калі б не адно «але». Астатнія мае рэчы ўзбунтавалiся. Аднойчы яны запатрабавалі для сябе асаблівых правоў, якія ўжо былі нададзеныя майткам і прад’явілі мне петыцыю. На бліжэйшыя 48 гадзін я абвясціў надзвычайнае становішча. Параіўшыся са шляўкамi, я прыняў рашэнне дараваць маім рэчам асаблівыя правы.

Што было далей, я дрэнна памятаю. Памятаю толькі тое, што гэта былi жудасныя часы. Усе свае грошы, якія совалі нам са шляўкамi, я стаў аддаваць рэчам. Іх станавілася ўсё больш. Аднойчы я зразумеў, што мяне падманулі. Я стаўся рабом рэчаў.

Людзі, адумайцеся! Пакуль не позна, называйце майткі майткамі, называйце рэчы сваімі імёнамі!

<p>Галопам па Еўропам</p>

Некаторыя задаюцца пытаннем, як так атрымалася, што Чэхія апынулася ў сацыялістычным лагеры. Прывяду з гэтай нагоды запісы з дзённіка аднаго жыхара Чэхіі тых часоў. Магчыма, што запісы не растлумачаць прычыны, але яны паказваюць пачуцці, з якімі чэхі сустракалi прыход сацыялізму.

«Ён нясецца імкліва. Імчыцца. Імчыцца. Імчыцца ён. Галопам па Еўропе нясецца ён – прывід камунiзму. Яшчэ нядаўна ён лётаў па-над Еўропай. Залятаў у дамы манархаў. Прывід камунiзму залятаў у iх дамы, каб папалохаць маленькіх дзетак і іх бацькоў. «А-а-а-а-а-а», – крычалі яны. «Ё-хо-хо», – крычаў ён. Ён быў барадаты, як Маркс з Энгельсам, і лысы, як Ленін. Толькі які-небудзь кароль запальваў свой падсвечнiк з золата і са смарагдамі, як з цемры выскокваў прывід камунiзму ды крычаў сваё «е-хо-хо», а кароль у адказ «а-а-а-а-а-а» – і ўжо стаіць з поўнымі штанамі калісьці мёртвай індычкі, калісьці ўзбітых вяршкоў, калісьцi выпітага шампанскага ды шмат чаго iншага. Вось смеху было.

Не паспяваў кароль памяняць свае зняважаныя штонікі, як прывід ужо палохаў іншага манарха. І працаваў прывід камунiзму як сапраўдны пралетар ― зусім без адпачынку. Некаторыя каралі звярталіся да паляўнічых на прывiды, але яны адмаўляліся брацца за гэтую працу, бо самi прадстаўлялi пралетарыят. Прывід працягваў свае свавольствы. І вось прывід камунiзму ў Расіі. Бах. Трах, бах, бабах. Рэвалюцыя.

Кажуць, што прывід камунiзму сiлкуецца рэвалюцыямі і сацыялістычнымі рэжымамі для таго, каб матэрыялiзавацца. Ды гэта зразумела ― ён жа матэрыяліст, таму ён паляцеў далей. Ён абрынуўся на Беларусь, Украіну, Літву, Латвію. Ён нясецца. Нясецца далей. Польшча. Ён ужо ў Польшчы. Прывід камунiзму ўжо ў Польшчы. Ужо хутка ён будзе тут, у Чэхіі. О не. Чаму ж ён марудзіць. Кажуць, што яму не хочуць даваць візу. О не, толькі не гэта.

Ну і няхай, гэта яго не спыніць. Ён набліжаецца. А-а-а-а-а-а. Е-хо-хо. А-а-а-а-а-а. Е-хо-хо. А-а-а-а-а-а. Ё-хо-хо. Ёпцель. Ёп тваю дывізію. Ура. Ён ужо тут. Ура. Прывід камунiзму ўжо ў Чэхіі. Ура, таварышы.

P.S. Ён ужо дае iнтэрв’ю.

<p>Звычайная любоў</p>

Была нядзеля. Тут, на кірмашы, Ён шукаў якуюнебудзь экзатычную карціну ў свой пакой. На кірмашы заўсёды было шмат людзей, асабліва ў нядзелю. Ён размяшчаўся ў цэнтры гораду, на плошчы. Кірмаш для жыхароў гораду быў не толькі месцам гандлю, але і крыніцай новай інфармацыі: чутак, згадак, плётак, якія хоць нейкім чынам узрушалі манатоннасць жыцця ў гэтым маленькім горадзе. Акрамя таго, што тут прадавалася, бадай, усё, патрэбнае жыхарам, менавіта тут часта сустракаіся знаёмыя і сваякі.

Нядзельны кірмаш займаў амаль увесь дзень. Пакуль пагутарыш са знаёмымі пра падзеі, што адбыліся на працягу тыдня, пакуль набудзеш усё, што хацеў, пачынае цямнець.

Ён абышоў увесь кірмаш, але нічога асаблівага не знайшоў: усе карціны, нават тыя, што мелі розныя тэмы і прадаваліся ў розных кутках кірмаша, былі напісаныя на адзін капыл, нібыта іх стварыў адзін мастак.

Прыпыніўшыся на хвілінку, Ён пачаў думаць, дзе яшчэ могуць прадавацца карціны. І акурат у той момант, калі Ён збіраўся адмовіцца ад свайго намеру, яму трапіла на вочы прыгожая дзяўчына, што стаяла за пяць крокаў і глядзела на яго (а можа, не на яго, ва ўсялякім выпадку яму так здалося). Ён ніколі не бачыў яе раней, ды і апранута яна была незвычайна, дзяўчына была, напэўна, не мясцовая.

Перейти на страницу:

Все книги серии Час Воблы

Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже