– Працягвайце, містэр Стумп, – гаворыць суддзя. – Растлумачце, што азначае ваша нечаканая заява.

– А вось што: чалавек, пра якога я кажу, схаваўся ў гушчары і адтуль пусціў кулю, ад якой загінуў малады Пойндэкстэр.

– Які чалавек? Хто ён? Назавіце яго імя! Яго імя! – закрычала дваццаць галасоў адразу.

– Вы знойдзеце яго імя там.

– Дзе?

– У гэтым целе… Паглядзіце сюды, – працягвае сведка, паказваючы на труп. – Бачыце чырвоную пляму на паласатым серапе? Пасярэдзіне пляны – дзірачка. А на спіне не відаць адтуліны. Дык вось, я думаю, што куля засела ў целе. Давайце раздзенем яго і паглядзім.

Ніхто не пярэчыць. Некалькі чалавек выступаюць уперад, сярод іх Сэм Мэнлі. Яны асдярожна здымаюць серапе.

Навокал пануе глыбокая ўрачыстая цішыня, якую не парушае ні адзін гук. Толькі калі серапе ўжо звята, па натоўпе праносіцца шэпт.

На трупе блакітная блуза са складкамі на грудзях, зашпіленая да самага верху; такога ж колеру штаны з больш светлай палоскай уздоўж шва; яны бачны толькі да каленяў, таму што на нагах у яго – гетры з плямістай шкуры.

Талія двойчы апаясана кавалкам вяроўкі, сплеценай з конскага воласу. Канцы вяроўкі прывязаны да лук сядла; дзякуючы гэтаму труп утрымліваецца ў сядзячым становішчы. Дадаткова ён умацаваны другім кавалкам той жа вяроўкі, якая прывязана да страмёнаў і праходзіць як папруга пад жыватом каня.

Усё так, як гаварыў абвінавачаны, – няма толькі галавы.

Дзе ж яна?

Ніхто не адважваецца задаць гэта пытанне. Прыслуховаючыся да таго, што гаворыць Зеб Стумп, усе ўважліва разглядваюць труп.

Ён прастрэлены ў двух месцах: адна куля трапіла вышэй вобласці сэрца, другая прастрэліла грудную клетку якраз над брушной поласцю.

Усе погляды засяроджаны на ніжняй раве; вакол прастрэлевай адтуліны запеклася кроў. Мяккая тканіна блузы прамочана крывёю.

Верхнян – гэта нават не рава, а проста невялікая дзірачка ў тканіне, велічывёй з гарошыву, здалёк амаль не прыметвая. Вакол яе зусім няма крыві.

– Гэта, – гаворыць Зеб Стумп, паказваючы на верхвюю адтуліву, – не мае значэння. Вы бачыце, што крыві тут няма, а гэта даказвае, што куля трапіла ўжо ў труп. Гэта я пусціў яе ўвачы ля абрыву. А вось другая – гэта ўжо інніая сврава. Гэта і была смяртэльвая рава. I калі я не памыляюся, то вы звойдзеце гэту кулю тут. Трэба зрабіць вадрэз і ваглядзець.

Прававова старога паляўнічага не сустракае пярэчанняў. Наадварот, сам суддзя загадвае дастаць кулю.

Вяроўкі развязаны, гетры расшпілены, і труп здымаюць з сядла.

Ён здаецца вельмі цвёрдым, адубелым – рукі і ногі яго зусім не гнуцца. Але ўсё ж ён вельмі лёгкі, як быццам увесь высах, – яго вага амаль не перавышае вагу муміі!

Яго асдярожна кладуць на траву. Некалькі чалавек моўчкі нахіляюцца над ім. Сэм Мэнлі выконвае ролю галоўнага хірурга. Па распараджэнню суддзі ён робіць надрэз вакол раны – той, у якой запеклася кроў.

У левым лёгкім знаходзяць тое, што шукалі. Вастрыё паляўнічага нажа датыкаецца да чагосьці цвёрдага. Гэта падобна на свінцовую кулю. Так і ёсць!

Надрэз робідца праз рэбры да лёгкіх.

Кулю вымаюць, абціраюць і перадаюць прысяжным.

Нягледзячы на тое што яна падрапана спіральнай нарэзкай стрэльбы, нягледзячы на шчарбіну там, дзе яна ўдарыла па рабру, на ёй усё яшчэ можна распазнаць выяву паўмесяца і літары «К.К.К.».

Як многа гавораць гэтыя ініцыялы! Сярод тых, хто разглядвае іх зараз, некаторыя памятаюць, што яны чулі пра іх раней. Яны могуць засведчыць, хто хваліўся такой мечанай куляй у час палявання на ягуара.

Той, хто хваліўся тады, цяпер, мабьіць, шкадуе аб гэтым.

Але дзе ж ён?

Гэта пытанне ўжо пачынаюць задаваць у натоўпе.

– Як вы гэта растлумачыце, містэр Стумп? – пытае абаронца.

– Ды што казаць – справа простая! Усякаму малакасосу павінна быць ясна як дзень, што гэта куля забіла маладога Пойндэкстэра.

– Але хто стрэліў, як вы думаеце?

– Што ж, гэта не менш ясна. Калі чалавек падпісвае сваё імя на пісьме, ніхто не памыляецца, кім яно паслана. Праўда, тут толькі першыя літары, але здагадацца няцяжка – яны гавораць самі за сябе.

– Я ў гэтым нічога асаблівага не бачу, – умешваецца пракурор. – Куля мечаная, гэта праўда, – на ёй стаяць літары, якія могуць мець – а могуць і не мець – адносіны да паважанага мясдовага жыхара. Дапусцім нават, што гэта яго інідыялы і яго куля. I ўсё-такі гэтым яшчэ нічога не даказана. Забойства, учьіненае крадзенай зброяй, – даволі звычайная гісторыя. Хто будзе пярэчыць супраць гэтага? Акрамя таго, – працягвае пракурор, – навошта было ўчыняць гэта забойства чалавеку, на якога вы намякаеце? Мы ўсе ведаем, чые гэта ініцыялы. Я думаю, ён сам не будзе гэтага адмаўляць. Аднак гэта яшчэ нічога не даказвае. Іншых доказаў, якія дазволілі б звязаць яго імя з гэтым злачынствам, няма.

– Вы так думаеце? – пытае Зеб Стумп, які з нецярплівасцю чакаў, калі пракурор скончыць. – А як вы назавеце вось гэта?

Пры гэтых словах Зеб вымае са свайго кісета шматок скамячанай паперы, пачарнелай ад пораху.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже