* * *Так хутка ўсё мяняецца на свеце,А я жыву. А я яшчэ жывуI радуюся веснавому веццю,Калі мне водар кружыць галаву.Затузаны запланаваным тлумам,Калі хлусня, нібы палын расла,Я гаварыў заўсёды ўсё, што думаў,I толькі не рабіў нікому зла.Мяне нібыта часам шанавалі,Хоць i трымалі недзе убаку,I часта непрыкметна дабівалі,I паціскалі ветліва руку.20/XII—92У вяночку МельпаменыАлене РынковічЛепш не лічыць жаночыя гады:Жанчына вечна маладая,Як дыямент крыштальнае вады,Душой i сэрцамі ўладае,І свеціць, i чаруе, як вясна,I грэе поглядам, i ласкаю у сцюжы,I непаўторная i светлая янаПакутам i дабру аддана служыць,Загоіць боль з Купалаўскае сцэныАлена непраходнае красыУ трапяткім вяночку МельпаменыНатхненнем i ў трывожныя часы.Ляцяць лісты у апусцелым парку,А Вам вечназялёная саснаШапоча, што падняў Купала б чарку,Бо ў Вас яшчэ не восень, а вясна.27/ІХ—93НезабыўнамуНе дазваніцца, не дазваццаНі ў гуле вуліц, ні ў цішы.Відаць, не кончылася працаТвае нястомнае душы.Яна да слова ніжа слова,Каб сэрца сэрцу далучыць,Каб верылі, што наша моваЖыла, жыве i будзе жыць,Каб кожны сказ па-беларускуПрацяў чыноўніцкую глуш.Твая душа жыве у Глуску,На небе i ў мільёнах душ.Я за яе ізноў малюсяI за гарою пакланюся.7/Х—93ЖуравыИ журавли, печально пролетая,
Уж не жалеют больше ни о ком.
С. ЯсенінБывайце. Шчасліва ляцець, журавы,Хай будзе бясхмарнаю ваша дарога.Спяшаецца ключ, як на злом галавы,Нібыта на споведзь да зор i да Бога.Гляджу i зайздрошчу: няма ў вас граніц,Над вамі то сонца, то морак настылы,Нясуць вас праз дождж i агні бліскавіцНястомныя, дужыя, лёгкія крылы.Калі ж вы ў мае завітаеце сныПакутам i даўнім трывогам на змену?Вас будуць чакаць на пачатку вясны...Даруйце, калі я, магчыма, не страну.18/IX—93ГлухiЯ непрыкметна глухну пакрысе —Не чую ні паклёпу, ні праклёнаў,A ўсё вастрэй сумую па красе,Блакітнай, залацістай i зялёнай.Мой слых i навальніцу заглушыў,Сірэны гул i трубны рык ласіны,Але дайшоў таемна да душыЎтрапёны шэпт асенняе асіны.Не чую ні раз'юшаных, ні злых,Не чую, калі стогнем i крычым мы,Калі знікае безнадзейна слых,Я слухаю i сэрцам, i вачыма.Я глухну ад бязлітасных прамоў,I абяцанні слухаць не хачу я,Hi выбухаў, ні стрэлаў, ні грамоў,A салаўя i звон пчаліны чую.5/1—93ЛюбошчыБукет чаромхі наламаюI падару паненцы,Прызнаюся ёй, што люблю,I папрашуся ў сенцы.Яна падзякуе знарок,Але далей napoгаНе пусціць нават i на крокЗалётніка старогаI скажа: «Голаў не дуры,Бо ты як тыя мошчы.Астынь хоць трохі на двары..Вось i усе любошчы.24/V—92