СловаДаў нам Бог неўміручую мову,Што жалейкай, то лерай пяе.Колісь прыхадні роднае словаЗневажалі, а сёння сваеТо паклёпам, то хітраю змовайАпантана няславяць яго...Хто цураецца роднае мовы ,Той не любіць народа свайго .Мы сцярпелі i сцерпім нягоды,Хоць i сэрца ад крыўды дрыжыць.Нас не будзе, а мова заўсёдыБудзе жыць, будзе жыць, будзе жыць!10/11—95ДарадцыМне раілі: «Лепш райскі сон сасніЦі Новы запавет чытай старанна»,А я пакутаваў ад вечнае хлусні,Што нас калечыла беспакарана.Хацелася крычаць i галасіць,Калі за мною кожны дзень сачылі,Хлусілі самі i усіх хлусіцьЗ маленства i да старасці вучылі.Хлуснёю цешацца i сёння дзівакі,I «карыфею» моляцца ў зацішку,I патрабуюць «цвёрдае рукі»,Што не паспела ім зацвердзіць «вышку»Цяпер нібыта праўду гаваруI дакрычацца да вышынь хачу я,Але, відаць, як свечка дагару,А голас мой ніхто i не пачуе.Права

Е в поета наивище право умерти.

Т. Каламіец
Ніхто не можа памагчы,Калі наўкол адны няўдачы,Я на світанні i ўначы,Каб не пачулі, ціха плачу,Заходжуся, нібы дзіця,Ад гора, ашуканства, здрады,Ад невыноснага жыцця,Калі яму ужо не рады.Даўно няма маіх сяброў,Стаю апошні на мяжы я,Сярод чужых глухіх муроў,Усім чужы, i ўсе чужыя.Як горка дажываць свой век,Караць за ўласныя пралікі,Што кінуў сам сябе на здзек,I на малы, i на вялікі.A ўгледжу сонечны прамень,Маладзічок ці ў небе зорку,Захочацца пражыць хоць дзень,Як ні маркотна, як ні горка.Апошняя іскрынкаЯк мне шкада, што нарадзіўся ранаЎ асенняй затуманенай глушы,Што ў непагоду засмылела ранаI запяклася назаўжды ў душы.Яна баліць за кожную драбніцу,Хоць добра ведаю, што я тут госць,Што маю права ціха памаліццаЗдалёк на вас i вашу прыгажосць,Што да рукі баюся дакрануцца,Каб не пакрыўдзіць i не рассмяшыць,Здалёк услед няёмка азірнуцца,Бо час апошнюю іскрынку патушыць.Я ведаю, што хутка ўсё мінеI прыйдзе шчаслівейшы за мяне.26/V—93Святое імяЗа старонкай гартаю старонкуУ пытальніках, клічніках, кропельках слёзI аднекуль даносіцца звонку,Што i мой завяршаецца лес.Ледзьве бачу апошні радок існавання, —Бо ні коскі, ні кропкі ужо не відно,I апоўначы каменем канеЎсё, чым жыў, апраметнай на дно.Ну, i добра, што з блізкіх ніхто не заплачаЗа сапраўдную шчырасць удзячны ім я,I тваё нечакана дыханием гарачымЛедзьве чутна прамоўлю святое імя...Прабачай i даруй, дарагая мая.5—6/IX—93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги