Маё багаццеЯ траціў усё без зваротуНе раз, i не два, i не тры,У гулкія стукаў вароты,Абходзіў чужыя двары.Казалі — работнік не трэба,Начлежнікам — месца няма,Галодным скарыначкі хлебаНідзе не давалі дарма.О, Божачка, колькі я траціў!Знайсці ж анічога не змогI рана у матчынай хацеПакінуў стаптаны парог.Гайдаўся, як тычка на полі,Нібы чарацінка ў трысці.Ні скарбу, ні лепшае доліНі разу не здолеў знайсці.З дзівацкага я пакалення,За самых прасцейшых прасцей,Таму, што не страціў сумлення,А значыць — за ўсіх багацей.А страчу сумленне, ад страхуПустая душа задрыжыць,Сябе ахвярую на плахуI больш не адважуся жыць.9/III—94* * *Куды мне дзецца ад тугіI ў каго знайсці спагаду.Як вузел развязаць тугі,Што зблытаў i любоў, i здрадуЯ ўсё жыццё ў сябе ў даўгах,Чужой аблытаны маною.Любоў, i здрада, i тугаАдыдуць назаўжды са мною.4/XI—93Незабыты снежаньХоць i снежань, а снегу i знаку няма.Зноў слата, туманы i макрэча.Ты тады прызначала сустрэчы сама,Я ж не мог дачакацца сустрэчы.Што з гадзіннікам? Стрэлка спыніла хаду.Апрануся, то зноў распрануся.Як цябе у стракатым натоўпе знайдуЦі на людным рагу размінуся.Я ж сустрэўся калісьці з табой на катку:На крутым віражы падтрымаў, каб не ўпала.Даганяў цябе потым на кожным вітку,Але бачыць было вельмі мала.Ты магла спатыкнуцца. Я рукі развёў.Лёд звінеў, мітусіліся іскры ў паветры,Мне хапіла усмешкі i некалькіх слоў,Каб атрэсці твае заінелыя гетры.Мы ішлі. За плячыма звіцелі канькі,Ты смяялася, мабыць, з мае асцярогі,Што баяўся крануцца гарачай рукіI зірнуць на высокія ногі.Ты, напэўна, за дурня лічыла мяне,А здавалася німфаю, зоркай, багіняй.Я баяўся, як толькі зіма праміне,Лёд растане, сяброўства загіне....Праляцела паўвека. Расталі снягі,Вечар буйнымі кроплямі плача.Я адзін, i збавення няма ад тугі,Бо на памяці — толькі няўдачы.Маладыя услед i насустрач ідуць:Нехта з дому, а нехта — дадому.Хто каго, i куды, i навошта вядуць, —Я дзіўлюся, што ўсё ім вядома.Я ж даўно пасівелы бядуюI сваёй маладосці шкадую.7/XII—93СпрэчкаЗапалю ад свечкі свечку,I пакуль не дагарыць,Даўнюю прадоўжу спрэчку,Каб паспець дагаварыцьУсё, што колісь набалела,I пакаяцца ў грахах,Бо ізноў душу i целаПрацінае даўні страх.Ён адхлынуў ненадоўгаЗ учарнелае душы,Што калісьці веру ў БогаРазмяняла на грашыI дрыжала дні i ночы,Замірала на хаду,Бо i ясны дзень прарочыўТо трывогу, то бяду.Па наіўнасці паверыўСнам i казкам пра дабро,Але грымнулі у дзверы,I зламалася пяро...Ціха дагарае свечка,Быццам развітальны знак,А з самім сабою спрэчкаНе канчаецца ніяк.5/V—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги