Рэпартаж з уласнай паніхіды(Жалобны жарт)Я быў на ўласнай паніхідзе.I клопатаў літфонду нарабіў!Hi грошай не сабраў,Бадай, ніхто не прыйдзе,Машыну не згадзіў, труну сабе не збіў.Прыклыпаюць старыя, не загляне фрондаЎсе ж геніяльныя яны, —Сябры суполак, ваяўнічых фронтаў,Сабе не скінуць ні на грош цаны.Пасядуць тры бабулькі — тры ўдавы,Прыпомняць выступленні з хваляваннем,Што кожную пачціва зваў на «вы»I быў амаль на кожным пахаванні.А што пісаў? На жаль, i не чыталі.Пісаў, выходзіць, бо на нешта жыў.Казалі, меў адну ці дзве медалі,А трэцюю ніяк не заслужыў.Таму на пахаванні нездармаНіводнае падушачкі няма.Адна сказала, што было б не лішкі,Каб неслі не падушачкі, a кніжкі.— Чыноўнік выйшаў, выцягнуў паперку,Прамямліў, дзе радзіўся, дзе служыў.На кожнага нябожчыка ёсць мерка,Што ідэолух некалі злажыў.Хоць ён ужо даўно змяніў пасаду,Але ў праграме не змяніўся тэкст.Усё ідзе па даўняму загаду —Якія могілкі, прамовы i аркестр.Хоць нежывы, але адкрытым вухамЛаўлю даўно знаёмае здаля:«Няхай вам вечна будзе лёгкім пухам,Шаноўны сябра, родная зямля».Ну, вось i ўсё. Апошні друг, сядайI, хто наступны пойдзе, адгадай.11—12/XI1—93Вечная песняЯ песню палюбіў да нараджэнняI з песняю жыву да гэтых пор,Бо слухаў з мамаю у захапленні,Як толькі заспяваў царкоўны хор.Змяняла калыханка калыханку,Здавалася, Сусвет за мной плыве,Да слёз кранала з вечара да ранкуЗажураная песня на жніве.Хоць змоўкла, але веру, што ўваскрэсне,Каб i натхніць, i зноў заваражыць.Хапала слёз, але звінела песня,А без яе i ў горы не пражыць.Не ведаю, зімой ці напрадвесніПакіну назаўсёды свой пакойI не пачую ўжо апошняй песні:«Вечная па-мяць i веч-ны спа-кой».18/V—92СонМне збыту не дае жахлівы сон:Зноў у вязніцу гоняць супастаты,Зноў допыты i рэйкі звон,Кандзеі, камеры i краты.Калі ж ты кончышся, пракляты сон?За што начамі прывіды караюць?А вырвацца удасца з вечных зон,Калі жалобны марш зайграюць.31/III—91АўтаэпітафіяВось i мяне няма на свеце:Адмучыўся, адгараваў.Забудуць сваякі i дзеці,Суседзі скажуць: «Бог прыбраў».Усе закончацца інтрыгі,Імя забудуць чытачы,Мае на звалку кінуць кнігі,Ўздыхнуць з палёгкай стукачы,Замоўкнуць гукі, згаснуць промні,Не ўбачу месяца i зор,Магчыма, праз гады успомніцьДвума радкамі хранікёр,Што я нічога не дабіўся,Што не пакінуў значны след,Што Госпаду не памаліўся,Сыходзячы у лепшы свет.Так завяршу свае кругі я,Час непрыкметна пабяжыць.На змену прыйдуць нам другіяЛюбіць, пакутаваць i жыць.20/11—93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги