Дагарае свечкаТы пабудзь ca мною, дарагая,Хай душа адкрыецца душы,Не зважай, што свечка дагарае,I яе дачасна не тушы.Памаўчым, паверым у надзею,Як у шчасце верылі спярша.Не зважай, што сэрца халадзее,Не астыла б чулая душа.Безнадзейная змаўкае спрэчка,Больш няма пра што нам гаварыць.Ты пабудзь, пакуль не згасла свечкаI пакуль душа не дагарыць.19/1—94ТастаментА хто з нас не баіцца смерці?Што давядзецца знікнуць i не быць,Калі анёлы або чэрціПадхопяць, каб усё i ўсіх забыць —Каханых, родных i ласкавых,Даўно сустрэтых у жыцці,I басанож па росных травахНіколі болей не прайсці.Мой век канчаецца паволіI сцежка, па якой хадзіў,I сохне тая дзічка ў полі,Што я ў маленстве пасадзіў.Я адыду. Усё мінецца,Забудзецца праз сорак дзён,Нічога больш не застанецца,Не будзе нават след відзён.Я быў усё жыццё прыкутыДа недаверу i нястач,Яно абходзілася крутаАд недастач i да няўдач,Згінала, але на каленіДуша не падала мая,I ад усіх пакут збавенняНе папрасіў ні ў кога я.Казка жыццяНаперадзе ўсё меней, менейГадоў, i месяцаў, i дзён.Куды ні гляну, скрозь — каменне,А шлях да выйсця не відзён.Спыняюся на кожным кроку,Дням i гадам падлік вядуI, як сляпы, у вечным змрокуКудысьці вобмацкам іду.Цярплю, хоць i слабее цела,Бо падаў i гарэў жыўцом...Жыццё імгненна праляцела,Як казка з жудасным канцом.28/V—92* * *Яшчэ б адну вясну адвеснаваць,Каб радавацца, а не існаваць,Каб не забыць даўнейшыя шляхі,Пакаяцца за ўласныя грахі,Не бедаваць, падлічваючы страты,А не забыць, каму ты вінаваты,Каму цяпер i ў колішнія дніТваёй недаставала цеплыні,Каго дарэмным зневажаў папрокамI паглядзеў не надта добрым вокам.Прыгадваць лепш юнацкія гады,Каханых i пад месяцам сады,Каб кожную травінку пазнаваць...Хоць бы яшчэ вясну адвеснаваць.8/III—95СкарбПражыў жыццё, а не нажыў нічогаНе маю на памінкі ні граша.Была ў мяне бясконцая дарога,Цяпер — адна збалелая душа.Вось i усе. А рэчы? ЗастануццаТаму, хто здзівіцца i скажа: «Жах!Яны б хацелі да мяне вярнуцца,А не пыліцца больш на стэлажах,Ці разысціся па чужых дарогахНа ростані, на прадзедаў курганЗ сумненнямі ці вераю у БогаI з крыўдаю на векавы падман.Тамы Купалы, Пушкіна i БлокаНе раз мяне вярталі да жыцця.Цяпер ім на самоце адзінокаЗа пыльнай павуцінай забыцця.Не ведаю яшчэ, чые унукіТамы, што цешылі i грэлі у жыцці,На звалку кінуць ці ласкава рукіIx раздадуць, каб ім далей ісці.Пра скарб адзіны думаю да болю,Як пра фінал апошняе бяды,Што не дазнаецца ніхто ніколі,Як расставаўся з імі назаўжды.