МузаЯна прыходзіла таемна, то дзяўчынкаТо нёманскай русалкаю ў пакой,Звінела жаўруком, то чарацінкай,Да скроняў дакраналася рукой,Нябачанаю, тонкай i гарачай,Кранала струны чулае душы,Прарочыла натхненне i удачы,Пяшчотна паўтараючы: «Пішы».Прыходзіла ў халодны мур, за краты,I там свайго абранніка знайшла,У змрок прынесла нечакана святаЗ іскрынкамі чароўнага святлаI пахам рошчыны у роднай хацеПад крыкі развітальных журавоў,З журботнай песняй i слязінкай маціУ змроку вераснёвых вечароў.Нябачаная муза сон сагналаI прашаптала у начной цішы:«Жыццё ўсяго адно, i часу мала,Таму спяшайся i пішы, пішы».На досвітку сініцай пазванілаУ вузкае астрожнае акно.«Мой родны кут, як ты мне мілы...»Было ужо напісана даўно.Радок нізаўся да радка трывала,Прыходзіла ўсё роднае здаля,Рука пяро упэўнена трымалаI напісала: «НОВАЯ ЗЯМЛЯ».30/ VIII—92Інфаркт душыІнфаркты сэрца мне даўно знаёмы:Уколы, кропельніцы i трызня,Вішу на павуцінцы цяжкай стомы, —Hi вуснаў, ні павекаў не разняць,Не бачу — ў снезе ці ў лістоце вецце,Ці на Зямлі я, ці ў дарозе на той свет,Уверсе Сірыус, ці ўнізе Месяц свеціць,Ці кардыёграф мой закрэсліў след.Лячу i падаю то ў прорву, то,прыкуты,Спрабую ўратавацца кожны раз,Вярну сябе туды, дзе горш атрутыКалючы позірк i забойчы сказ.Шкада расстацца з светам i сябрамі,Яшчэ парадавацца б, нават саграшыць,Сустрэцца б з маладымі дактарамі,Што не заўважылі інфаркт маёй душы.Пра боль яе i пра рубцы маўчым мы,Бо ix нічым загоіць немагчыма.25/ХІІ—93АдзінотаМінорная не моўкне нота,Нібы даўно не чуты звон.I адзінота, адзінотаАпошніх непазбежных дзён.Hi дождж, ні вецер, ні спякотаНе прынясуць ружовы сон,I адзінота, адзінотаАпошніх непазбежных дзён.Хвалюе ўвосень пазалота:У барвах — i дубы, i клён,I адзінота, адзінотаАпошніх непазбежных дзён.Зноў рупіць марная работа,Хоць плён яе ледзь-ледзь відзён,I не суцешыць адзінотаАпошніх непазбежных дзён.19/IX—94На раздарожжыЗ кожным днём адыходзім далей i далейI не знаем, дзе суджана ўпасці,Ты ў мой келіх хоць трошкі наліНедапітага некалі шчасця.Усміхніся, руку пакладзі на рукуI пачуеш удары збалелага сэрца,Што дагэтуль не ведае, як на вякуДамаўчаць i дажыць давядзецца.Ты — надзея мая i бязлітасны лес,Забыццё i суровая памяць,Што з дакорам глядзіць, як распяты Хрыстос,На жыцця ашалелую замяць.Ты мяне суцяшаеш спакоем сваім,Хоць пра шчасце даўно не варожым.Дык давай на змярканні з табой пастаімI разыдземся на раздарожжы.15/VIII—92