О думАдмучуся, i ўсё, чым жыў, забуду,Калі душа пакіне гэты свет,Тады нарэшце толькі вольны будуI ў рай ці ў пекла выпраўлю білет.Мы часта міфы райскія ствараем,Эдэмам лічым свой няшчасны край.Калі ж нарэшце пекла стане раемI ў Лету кане выдуманы рай?12/IV—92Канцавая станцыяЯ не спяшаюся. Стары трамвай паволіМяне гайдае некалькі гадзін.Я не спяшаюся: па ўласнай еду волі.Вагон пусцее. Я амаль адзін.Гляджу наўкол i ўсё прыпамінаюЗ маленства i да гэтае пары,Праспект, бульвары, вуліцы мінаю.Сатлела лета, — восень на дварыПазалаціла ліп i клёнаў шаты.Трамвай ідзе павольна, як заўжды.Затармазіў i абвясціў важаты:«Вось канцавая станцыя «Клады».Прыехалі, спыняемся на полі,Сыходзяць спадарожнікі усе.A заўтра зноў сюды трамвай паволіНаступных пасажыраў прывязе.8/IV—92ПрычынаДагарае апошняя восень,Лісце падае, дожджык імЖыць.Колькі ж тыдняў ці дзён засталося,Год ці, можа, паўгода пражыць.З чорнай бездані падаюць зорыI дрыжаць, патухаюць, гараць.Не ад старасці i не ад зморыЧас прыходзіць, i нам памірацьI бясследна знікаць назаўсёдыУ маўклівай глушы забыццяНе ад кулі, пятлі ці нягоды, —Ад жыцця... ад такога жыцця.9/XI—92Маленне

Называя себя мудрыми, обуземели.

Пасланне да рымлян апостала Паўла.
Хаджу ў царкву, касцёл i ў сінагогу,Пакуль была, не абмінаў мячэць,Каб аднаму паспавядацца Богу,Пакаяцца i сэрцам памякчэць.I папрасіць, каб ён адвёў пакуты,Паслаў нашчадкам шчаслівейшы век,А не такі, як наш, — глухі i люты,Дзе столькі злосці, гора i калек,Аж рукі ў «змагароў» пачырванелі,Апанаваў усю планету жах,A «каралёў» крывавае купеліНе страшаць нават «мальчики в глазах».Каму, каму я толькі не маліўся,За кім не паўтараў: «Свят! Свят!»Ды ў кожным фарысеі памыліўся,Калі ішоў на змену кату кат.Бязлітасныя сытыя МалютыНіколі ў пекла шлях не абмінуць:За кроў, пажары i пакутыНашчадкі ix навекі праклянуць.Здзічэлы кілер парудзелай масці,Хлуснёю болей Бога не гняві,Што дбаеш толькі пра людское шчасце,Спярша адмый сумленне ад крыві!..Што ж? I мая канчаецца дарога,Не ведаю, які пакіну след,I толькі аднаго малю я ў Бога,Каб розум i дабро вярнуў у свет.На Дзяды ў бальніцыЗ тае пары крывінкі на панелі, —Жывыя сведкі здзеку i бяды,Гараць i пад асфальтам, як гарэлі,I свечкамі ўзыходзяць на Дзяды.Hi дождж, ні снегапад не зацярушыцьСляды,і слёзы, i крывавы жах,I люты кат не закасуе душы,Што ў Курапаты пачыналі шлях.Яны у кронах пачарнелых соснаўЖылі, жывуць i будуць вечна жыць,Каб узірацца у зеніт дзівосны,Дзе зорка кожнага дрыжала i дрыжыць.1/Xl—93Палата 602
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги