ПрадмоваБоль за сябе i за народСкалечыў i маю душу,Таму ужо каторы годКрывёю ўласнаю пішу,Пакутую, але не лгу,Бо я іначай не магу:Адзін гаруе дзень пры дніI моліць літасці у неба,Няма ў кішэні — ані-ні,Сям'я жадна скарынцы хлеба.Другі — разбойнік барыша,Мастак на хітрыя рашэнні.Пустая ў яго душа,Затое поўныя кішэні.Надзейны спратЯ ноччу пішу,А на золку закрэслю,Каб часам ізноўВертухаі не трэсліКішэні, каўнерI рубцы на кашулі,Каб спрат не шукаліЎ падстрэшшы i ў шуле,Туды б не заглядваўНаглядчык стары,Куды зазіраюцьАдны дактары.Я ціха сказаў абшуканцу«Хоць трэсні,Не знойдзеш крамольнайHi казкі, ні песні.Яны ні пад бэлькаю,Hi на паперцы.У думках — яныI глыбока у сэрцы».Ніхто ix не знойдзе,Бо прагна хачу яI веру, што праўдуХоць нехта пачуе.31/111—92—2/IV—94Новыя караліУ кожнага свая парафія.Выгода там, дзе ўсё з рукі,Вышэйшага парадку мафіяДалярамі пакуе сундукі.Змянілі шыльды ўсе функцыянеры:Прапагандыст зрабіўся каралём,Хоць i вядома, што міліянерыI грош не зарабілі мазалём.Махлярствамі i страчаным сумленнем,Як ліпку, абдзіралі свой народ,I вучаць маладое пакаленнеСтупаць па трупах толькі «упярод»!З дзяржаўных кабінетаў да бытовакДаюць, бяруць i зноў даюць дары,Ад экспарту да дробных нарыхтовакАдзіны клан стварылі махляры.Рабаўнікі займаюць авансцэныI нажываюць на крыві працэнт,У тысячу разоў раздуюць цэны,Каб скараціць галодны кантынгент.Свабоду думак i свабоду словаАратарская абяцала раць,I вось нарэшце большая паловаСвабоду атрымала паміраць.Стварылі, потым знішчылі СаветыНяўмекі, махляры i прайдзісветы,I ходка адыходзіць з году ў годЗамардаваны чэргамі народ.ЦярпеннеЖывём, як за апошнім перавалам,Над прорваю, заўсёды на мялі,Нягода нас ізноў не мінавала,Вятры наўкол сумёты намялі.Мы не прасілі літасці у Бога,Бо ў нас з маленства Бога аднялі,Наабяцалі, — не далі нічога,Сядзім, як i сядзелі, на мялі.Цяпер ужо не вымавіць збавення,Ад недавяркаў адвярнуўся Бог.Пастаўленага змалку на каленіНіхто падняць i выпрастаць не змог.Цяжар хлусні сагнуў душу i плечы,Цярністы шлях завёў у тупікі,Сумленне затуманіў i скалечыў:Што ні пачнём, усё нам не з рукі.Нас доўга павучалі па паперках,Хітрэйшыя дурылі без папер,Што дбаюць i пра нас па новых мерках,Хоць абдзіралі так, як i цяпер.Цярпелі мы, гатовыя на страты,Маўчалі доўга, вытрывалі шмат...Сухімі выпаўзаюць супастаты,Калі дарэмна рэжа брата брат.Жывём, як за апошнім перавалам,Не ўмеем ні смяяцца i ні пець.I колькі ж доля нам наканавалаЯшчэ дарэмна верыць i цярпець?
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги