Абаронцы міруЗмагары за мір у свецеБыццам i не заўважалі,Што ад куляў гінуць дзеціУ Сумгаіце i Цхінвалі,Гінуць маці, i бабулі,I бацькі, i юнакі,Кроў ліецца, свішчуць кулі,Трапна б'юць баевікі.Замаўкаюць калыханкі,I начамі ў мірны сонГрукаюць тупыя танкі,Завіхаецца АМОН.Змагары за мір на свеце,Дык усё ж чыя віна,Што не дзесьці на планеце,А у нас ідзе вайна?Вы збіраеце узносы,Моцна спіце давідна,А у вас амаль пад носамКожны дзень ідзе вайна.I Урады рады, мусіць,Што тэлевізійны басНе спяшаючыся хлусіць,Што спакойна ўсё у нас.ПавадырыМы не ходзім, нас вядуцьТо налева, то направа,I павадыры гудуць:«Разважаць не маеш праваМы чырвоныя былі,З гора сталі сінія,Бо брыдзём, як i брылі,«Генеральнай лініяй».Доўга нам яшчэ ісціЗ цуглямі i з шорамі,Каб у збэшчаным жыцціЧырванець ад сораму.Нас усix павадырыВодзяць i не каюцца,Самі ў масле, як сыры,Кожны дзень купаюцца.Ад Кармы да КалымыЎсе з маленства мучымся.Невядома, калі мыЖыць усё ж навучымся.13/VIII—91РасплатаЗа кругам круг бягуць кругі,Усё жыццё ідзе кругамі.Не разлічыцца мне з даўгамі,Куды ні кінуся — даўгі.I кожны дзень, як год, даўгі,А я заўсёды вінаваты.Hi талеры i ні дукатыНе сплоцяць даўнія даўгі.Загадваюць: «Плаці! Плаці!За сонца, за ваду, паветра,За кухні лішнія паўметра,За ўсё, што трэба у жыцці».Плаціў я потам i крывёйКазне, i злодзею, i суддзям,I добрым, i нядобрым людзямПлаціў пакутаю сваёй.Плаціў i ўсё жыццё круціўся,Цягаў даўгі, як ланцугі,А за пякельны лёс даўгіCa мной ніхто не разлічыўся.На стыкуШукаю, клічу, — ўсё дарэмна, —Нідзе спакою не знайсці,I нарастае гул падземныЖалобным маршам пры жыцці.Вярнуцца ў свой выток спрабую,A сцежкі глогам зараслі,I долю, ўсё жыццё сляпую,Ваджу, як старца, па зямлі.Туманам, золкаю імжоюЗноў далягляд завалакло,I за апошняю мяжою —Усё, што было i не было.Мая душа без адпачынкуЛіпіць на вастрыі ляза,I ледзь трымаецца расінкаI адзінокая сляза.Шукаю, клічу, варажу я,Наіўна веру, як дзіця,А лес шляхі мае крыжуеНа стыку смерці i жыцця.Адны пад навальніцай гнуцца.Знікаюць іншыя, як цень...Як ні шукаю, мне вярнуццаНе суджана ў шчаслівы дзень.28—30/IV—92Чарнобыльскі чадМагнітныя буры,Чарнобыльскі чад,I ранак пахмуры,I воўчы пагляд.Смяротнаю параюДыхаюць рэкі,Атрутай i караюРобяцца лекі.Ідзі хоць да Бога,У Рым або ў Мекку,Не свеціць нічогаУ бядзе чалавеку.Ён сам баламуціць,З глыбіняў грабеI хутка атруціцьСамога сябе.Магнітныя буры,Чарнобыльскі чад.Як з гэтай «культуры»Вярнуцца назад.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги