Размова з помнікамІзноў заканваіравалі вас?Міліцыя i дзень, i ноч пільнуе.Апора верная — рабочы клас, —I беспрацоўны, i бунтуе.Вы так упэўнена вяліНарод да шчасця i да згоды,Сялянам абяцалі даць зямлі,Рабочым — шахты i заводы.Вы абяцалі волю на вякіI слова да канца стрымалі:Зямлі па тры аршыны мужыкіПад піхтамі ў Сібіры атрымалі.Рабочыя гарбелі да начыЗа пайку i баланды міскуI падалі, на шахту ідучыI ў зоны заінелага Нарыльска.Народ ад страху i дрыжаў, i слеп,Сацлагер называў «сусветным раемА вы сцвярджалі: «Будзе лепш,Калі мы болей расстраляем».Была ці не была у ix віна, —I сотні тысяч не было вам шкода.Вось так ішла крывавая вайнаЗдзічэлых нелюдзей з народам.Яны выконвалі ваш мудры запавет:План гадавы i план штодзённы,I без разбору на той светПагналі тысячы, пасля — мільёны.З маленства мы маліліся на вас,Лічылі на Зямлі адзіным Богам,A падраслі, — настаў жахлівы часI нам ісці ў барак «с режимом строгим».Калі на вас сышоў зямны спакой,Вы пад надзейнай вартай спіце,А вось на помніках з працягнутай рукой,Як нашы жабракі, i вы стаіце.Калі б вы ўбачылі, што з намі стала,Пад воплескі i воклічы «ура»,Вы б самі злезлі з п'едэстала,Дык не марудзьце, бо даўно пара.7/VIII—93НесмяротнаяМожна сэрца прабіць,Папрастрэльваць галовы,Толькі нельга забыцьНеўміручае мовы.Распіналі цябеНа крыжах i на дыбах,У ліхой барацьбеПашчапаў цябе выбух.Не адно i не дваКатавалі стагоддзі,Ты жывеш, як жыла,У сумленным народзе.Дабіваюць цябеТвае родныя дзеці,Плача Маці ў журбеI у хаце, i ў клеці,Што сыны i унукАцураліся дому.Кожны — доктар навук,A якіх — невядома.Маці не зразумець,Кім былі, кім вы сталі,Бо па-нашаму пецьІ казаць перасталі.Можна ўсё, што відаць,Зруйнаваць да асновы,A забіць i прадацьНельга родную мову.Дык успомніце, хто вы,I чыны, i чынушы,Бо без роднае мовыЎ вас бяздушныя душы.Крэслы ёсць i правы,Шмат выгод i спакусы,Толькі ўспомніце вы,Што i вы — БЕЛАРУСЫ.5/V—93Над прорваю

Россия создана для того, чтобы

показывать другим народам, как

нельзя жить.

П. Я. Чаадаеў (Философские письма»)
Што яны твораць — не зразумецьHi захмялелым, ні цвярозым.Выходзіць, можна i не мецьСумленне i здаровы розум,Каб столькі нарабіць бядыЗа найвышэйшую зарплатуI жыраваць усе гады,Служыць не Богу, a Пілату,Народ загнаць у прорву, a самімГайдацца на арэлях шчасця.Нарэшце зло развеецца, як дым,Бо ўсе яго клянуць i будуць клясці.19/1—94
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги