* * *Пытаецеся, колькі я пражыўІ што паспеў зрабіць на гэтым свеце.Зрываўся я часцей на віражыI быў заўжды ў кагосьці на прыкмеце.Ратуючыся, зноў ляцеў у вір,Лёс патушыў маіх надзеяў свечкіI гнаў, як ачмурэлы канваір,Што б'е без промаху i без асечкі.Не бачыў я, калі сады цвілі,Не чуў, як плачуць i смяюцца дзеці.Жыў ці не жыў, i не было каліАпамятацца, на якім я свеце.З мяцеліцы ў завею я кружыў,Каб вырвацца i з мітусні, i з тлуму.Так i не ведаю, ці жыў я, ці не жыў,А час прыйшоў i пра душу падумаць.2/1—93* * *

Бачыць несправядлівасць i маўчаць —

гэта значыць самому ўдзельнічаць у ёй.

Ж.Ж. Русо
Чаго мы не бачылі толькі,Які мы не зведалі смак.Мінаюць гады, але болькіНе гояцца ў сэрцы ніяк.Да трэцяга можна каленаПаклёпнічаць, біць, вынішчаць,Судзіць i караць несумленнаI несумленна маўчаць.Ад страху i злосці нямеюцьМайстры непрыкметна ўкусіць,I толькі ў ахвяраў не ўмеюцьЯны прабачэння прасіць.3/1—93ЧынадралыГалодны, голы i разуты,Халодны, бо няма мазуты,Ідзе паволі ў белы светВядомы некалі паэт.Цяпер такія ганарары,Што не прыдумаць горшай кары,Бо за навелу i санетНе купіш пачак сігарэт.Затое чынадрал адпетыКупляе шоўк, i бранзалеты,I дыяменты, i каралы —Усё запасаюць чынадралы.На ўзлессі або ля ракіIx зіхацяць асабнякі.А дзе ж яны так зарабілі?Там, дзе i нас i вас дабілі.З ix кожны прагны, кожны лютыТрымае ў сейфе стос валюты,Вяртушкі мае, кабінеты,I «мерседэсы», i манеты.Чыноўнік кажа, што не крадзе,Але за подпіс у нарадзе,Што сам пячаткаю засведчыў,Тры пакаленні забяспечыў.Чыны — асобая парода,Яго «ласкавая» рукаЗдзярэ кашулю з жабрака.Ён скажа: «У цёплую пагодуТакую зацвярджаем моду».Схаваўшы ў гардэроб дублёнкі,Даводзіць: «Шкодна мець пялёнкі.Няхай гартуюцца малыя,Каб выраслі байцы ўдалыя,Прыбудзе спрыт, адвага, сіла,Папрыгажэе твар без мыла,Не трэба вітаміны, лекі,Пакуль яшчэ не ўсе калекі.Калісьці раіў Фараон:Пасціцца трэба трыццаць дзён,Каб добра гартаваць натуруI мець прыгожую фігуру.Тады за год ці за паўгодаУсё здабудзем для народаI цяжкасці усе адужым,Бо так аддана людзям служым».16/X—91
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги