СмагaУ ліпені з ліп аблятаюць лісты, —Спякота, i суша, i белае неба,Гудуць, як гудрон, пад нагамі пластыГарачай парэпанай глебы.Ні свежага ветру, ні кроплі расы,Смуга i збялелае сонца ў зеніце,Пустыя у неба глядзяць каласы,Маўчаць перапёлкі, засмяглыя ў жыце.Скруцілася лісце, нібы на агні,На дубе, што век на самоце вякуе,I толькі над полем каршун з вышыніУ жыце даўно перапёлку цікуе.У студні, ў крыніцы — ні кроплі вады,Любімае сонца за шчодрасць кляну я,Бо сёлета нам не пазбыцца бяды,Што кожнага з нас не мінуе.Надыдзе зіма i сцюдзёнай, i поснай.Няўжо Усявышні нас пусціць на зводУ гэты пакутны, сухі, высакосны,Амаль што чарнобыльскі год?27/VІІІ—92Мара функцыянераХапай, рабуй i не саромся,Але майго, глядзі, не руш,А мала будзе, дабяромсяДа вашых змардаваных душ.Забралі ўсё — зямлю i неба,Сабе палацы узвялі,A ў нас паціху хлеб, да хлеба,I нават мову аднялі.Ім трэба дзесяць слоў, не болейРэклама, бізнес, банк, экспрэс,Валюта, бартэр, ежы уволю —Каньяк, ікра, балык i секс.Астатняе за глупства лічаць,А каб суцешыць мужыкоў,Чэчэнцаў, асецін паклічуцьАбо растоўскіх казакоў.«Хай нехта вякае: «Ду-ша!»Нам долары. Вам — ні шыша!Вось!»10/X—92ЗданіЗдаецца, што з кашмарных сноўВяртаюцца былыя здані,Нам на пагібель зноў i зноўСтрашней за цвёрдае заданне.Галеча, голад, смерць i кроў,Разбой, рабункі i пажары,I сцюжа дыхае з муроўУ чорныя ад гора твары.Пагібель крочыць след у след...Даўно без жаднае надзеіГібеем я i мой сусед,А раскашуюцца зладзеі,Дзялкі, хапугі, гандляры,Фарцоўшчыкі i прайдзісветыДапялі да свае пары,Дабіліся жаданай мэты.Для нас — пагібель, ім — жыццё,Памножанае на мільёны,Сумленных гора, як асцё,Даводзіць спакваля да скону.Як занядбаны чалавек,Маўчу, цярплю, ды не зміруся,Што кінуты народ на здзек,Што Беларусь — без Беларусі.23/ХІ—93